Вы тут

Пачаўся XV Калядны міжнародны турнір аматараў хакея


Учора кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даў старт XV Каляднаму міжнароднаму турніру аматараў хакея і XXІІІ рэспубліканскім спаборніцтвам «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Беларусі. На пляцоўках «Чыжоўка-Арэны» ў першы дзень ужо прайшло некалькі сустрэч, у тым ліку каманда Прэзідэнта Беларусі згуляла з камандай Міжнароднай федэрацыі хакея на лёдзе.


Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы турнір, гэты спартыўны год асаблівы для нашай краіны, насычаны яркімі падзеямі будучых летніх спаборніцтваў II Еўрапейскіх гульняў. «А сёння адкрываем Калядны турнір. Першы матч мы правялі 15 гадоў таму, даўшы старт добрай традыцыі. І з кожным годам геаграфія ўдзельнікаў турніру пашыраецца. Тых, хто жадае прыехаць у Беларусь, становіцца ўсё больш. І, каб нікога з нашых сяброў не пакрыўдзіць, гэтым разам нам нават прыйшлося змяніць фармат спаборніцтваў. У турніры прымуць удзел ужо не восем, а дванаццаць камандаў», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

На мінскі лёд выйдуць хакеісты з балканскіх дзяржаў, Германіі, Кітая, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Расіі, Славакіі, Фінляндыі, Чэхіі, Швейцарыі, якія пастаянна ўдзельнічаюць у спаборніцтвах, а таксама іх новыя сапернікі — зборная Балтыі. Нават Міжнародная федэрацыя хакея сёлета сабрала каманду, каб уключыцца ў барацьбу за галоўны прыз.

«Гэты турнір унікальны. Ён наглядна дэманструе, што спорт аб'ядноўвае народы, нягледзячы на палітычныя крызісы і рознагалоссі», — звярнуў увагу Прэзідэнт, а таксама дадаў, што мінскі лёд сабраў мужчын, адданых хакею, моцных не толькі целам, але і духам, тых, хто шчыра жадае зрабіць свет лепшым.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў пра дабрачынную акцыю, у якой удзельнічаюць знакамітыя спартсмены: «Велізарны вам дзякуй за спагадлівасць, добрыя, уважлівыя адносіны да нашых дзяцей — выхаванцаў дзіцячых дамоў. Вы ўсяляеце ў гэтых дзетак веру ў людзей, дапамагаеце ім адчуць сябе патрэбнымі, па-сапраўднаму шчаслівымі. І, вядома, сваім прыкладам даяце правільны арыенцір — прывіваеце інтарэс да здаровага ладу жыцця, любоў да вялікага спорту. Не выпадкова фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў «Залатая шайба» стаў спадарожнікам турніру аматараў хакея. І гэта яшчэ адна добрая традыцыя».

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў спаборніцтваў і аматараў спорту з Новым годам і Каляднымі святамі. А таксама пажадаў спартсменам паказаць захапляльную і рэзультатыўную гульню.

Калядны турнір прадоўжыцца пяць дзён. Пераможцы вызначацца ўвечары 7 студзеня.

Надзея АНІСОВІЧ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.

Грамадства

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Апошнімі цёплымі дзянькамі многія мінчане стараюцца скарыстацца напоўніцу і па магчымасці адпачыць на прыродзе, хай сабе і ў межах горада.

Культура

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Малады тэнар, які прыйшоў у Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр Беларусі ў 2015-м, звярнуў на сябе ўвагу аматараў оперы адразу.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Танцуй... Пакуль не замужам?