Вы тут

«Маладосць» з года ў год


«Маладосць» з года ў год

09.01.2019. Наша першая сустрэча з вамі ў новым годзе. Праект «Маладосць» & «Маладосць» працягвае сваю дзейнасць. Будзем падводзіць вынікі і агучваць перспектывы, але не суха, метадычна, афіцыёзна, а па–маладосцеўску. Аня Комар зачытае свае вершы і раскажа, што цяжэй: перакладаць чужыя вершы на сваю мову ці свае — на чужую. Марына Яромка пазнаёміць з праектам «Міжкніжжа» і прапануе вам зазірнуць у чароўны свет, дзе розныя творы зліваюцца ў адзін. Святлана Курганава ўзгадае пра наш юбілейны нумар, раскажа і пакажа, якімі былі ў мададосці ў «Маладосці» нашы сур’ёзныя пісьменнікі. Кацярына Масэ анансуе сваю аўтарскую калонку (гэта нават для нас маленькі сюрпрыз). А на завяршэнне сустрэчы ўсе, каму не хопіць пазітыву, настрою, музыкі, атрымаюць іх ад гурта «Няміга». Мадэратарам сустрэчы выступіць Дзмітрый Шулюк, які паспрабуе ўзгадаць усё, што было за мінулы год, усё, што плануецца на наступны, і, магчыма, крыху больш. Чакаем вас. Рыхтуйце пытанні, прыносьце ўсмешкі. Збіраемся традыцыйна на Багдановіча, 68 а 16–й гадзіне ў кнігарні «Маладосць».

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.