Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Ваш аптымізм непараўнальны, а ўменне не паддавацца роспачы будзе выклікаць сімпатыю ў навакольных людзей. У пачатку тыдня ў вас будзе выдатная магчымасць бліснуць на публіцы. Калядны вечар абяцае прайсці весела і нязмушана. Вы можаце разлічваць на дапамогу і падтрымку сяброў. У канцы тыдня зоркі раяць адправіцца ў падарожжа.

ЦЯЛЕЦ. Тыдзень спрыяе зносінам і творчасці. У аўторак паспрабуйце не даць спакусам авалодаць вамі, своечасова адыходзьце ў бок або пераключайце ўвагу на нешта іншае. У другой палове тыдня з'явіцца магчымасць дабіцца значных поспехаў у многіх справах. Але будзьце вельмі асцярожныя і не прымайце паспешных рашэнняў. Дыпламатычнасць і добразычлівасць — вось якасці, якія дазволяць пераадолець любыя перашкоды.

БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні лепш у пэўным сэнсе адступіць назад, нешта адкласці, ад чагосьці адмовіцца зусім. Будзьце разумныя, у гэты перыяд закладваецца ваш будучы поспех і паляпшэнне вашых жыццёвых умоў. І важна гэты поспех не спудзіць. У любоўнай сферы ўсё выдатна. Калі вы даўно марылі пра дзяцей, цяпер можна чакаць прыбытку ў сям'і.

РАК. Пачынаецца спрыяльная паласа, будзе шанц атрымаць тое, што вам трэба. З'явяцца новыя планы, перспектывы, ідэі, натуральна, палепшыцца і настрой. Вас чакаюць прыемныя падзеі ў асабістым жыцці і ўвага супрацьлеглага полу. У пятніцу магчымая падвышаная адчувальнасць і ранімасць, так што лепш пазбягаць не вельмі прыемных кантактаў. Праводзьце час з сябрамі.

ЛЕЎ. Пачатак тыдня спрыяльны для святочных застолляў і зносін з сябрамі. Але пажадана не ўпарціцца, адстойваючы свой аўтарытэт і кампетэнтнасць, лепш прыслухацца да мудрых парад, бо вы ад гэтага толькі выйграеце. У канцы тыдня можа з'явіцца магчымасць бліснуць у гасцях сваёй эрудыцыяй. Выхадныя пажадана прысвяціць адпачынку. Схадзіце ўсёй сям'ёй на каток.

ДЗЕВА. Шматспадзеўны творчы тыдзень. Пачынаючы з серады праявіце ініцыятыву і актыўнасць, вашы ідэі будуць прыняты і падтрыманы. У гэты дзень можа паступіць важная інфармацыя, паспрабуйце яе не прапусціць. Паездкі лепш планаваць на пятніцу. У нядзелю магчыма нефармальная сустрэча, ад яе будуць залежаць многія найбліжэйшыя падзеі ў дзелавой сферы, сітуацыя ў гэты дзень спрыяльная, і поспех практычна гарантаваны.

ШАЛІ. Не паддавайцеся на правакацыі і не дазваляйце сапсаваць сабе настрой. Лепш закусіць губу і дараваць крыўдзіцелю, чым увязвацца ў барацьбу, бессэнсоўную і бязлітасную. Не распыляйцеся, трымайце ў полі зроку галоўную мэту. У сераду захоўвайце асцярожнасць і будзьце ўважлівыя пры выкананні любой справы. Чацвер можа аказацца светлым і радасным днём, сваім цудоўным настроем вы будзеце зараджаць навакольных. Найлепшы адпачынак для вас — актыўны. Пакатайцеся на каньках, лыжах ці хоць бы санках.

СКАРПІЁН. Вы адчуеце, што ў вас і вашых блізкіх усё наладжваецца і складаецца менавіта так, як хацелася б. Фартуна відавочна вырашыла ўсміхнуцца вам, ашчаслівіць сваёй апекай. У сераду не прапусціце важную інфармацыю, на жаль, яна будзе паступаць мноствам невялікіх порцый у вельмі сумбурным выглядзе, пастарайцеся нічога не пераблытаць. Субота прынясе ўдачу вандроўнікам — старайцеся запланаваць паездкі на гэты дзень.

СТРАЛЕЦ. Падзеі дапамогуць раскрыць таленты. Вы незвычайна камунікабельныя, новыя прыемныя знаёмствы адкрыюць перспектывы, пра якія вы нават не марылі. Вас чакае поспех і прыбытак. Калі неабходна новая інфармацыя, якая дасць магчымасць павысіць узровень прафесіяналізму, не лянуйцеся знайсці яе. Паспрабуйце быць больш цярплівымі да навакольных, прабачце ім іх маленькія слабасці.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні вы па-ранейшаму будзеце ганяцца за поспехам і лёс дасць вам магчымасць злавіць яго за хвост. Падвысіцца ваш аўтарытэт сярод калег. Старайцеся пашырыць сваё кола зносін, і перад вамі адкрыюцца новыя магчымасці. Аднак важна кантраляваць свае дзеянні, будзьце асцярожныя, не прымайце паспешных рашэнняў, не дазваляйце эмоцыям атрымаць над вамі верх. У суботу непажадана заставацца ў адзіноце, смела прымайце запрашэнні сяброў.

ВАДАЛІЎ. У аўторак ад вас можа спатрэбіцца ўменне канцэнтравацца на пастаўленых задачах. Будзе шмат мітусні і беганіны. У суботу парадуйце сябе новымі ўражаннямі, можна чакаць візіту прыемных гасцей. Ці вы сам выйдзіце ў свет і завядзіце цікавыя знаёмствы. У нядзелю абараніце сябе ад непатрэбных кантактаў і пустых размоў.

РЫБЫ. На гэтым тыдні вам могуць спатрэбіцца такія якасці, як спакой, разумнасць і вытрымка. Непажаданая легкадумнасць у зносінах. Вас могуць падмануць людзі, якіх вы не вельмі добра ведаеце. Паспрабуйце нічога не абяцаць родным і сябрам, бо выкананне абяцанага будзе звязана з некаторым напружаннем і цяжкасцямі. Дзейнічайце самі. Шукаць чужой парады варта толькі ў выключных сітуацыях.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Чавусах створана сістэма па падтрымцы людзей і чалавечых сувязяў

У Чавусах створана сістэма па падтрымцы людзей і чалавечых сувязяў

Клопат аб людзях паважнага ўзросту набывае ў нашым грамадстве асаблівае значэнне.

Грамадства

Сістэма аплаты працы бюджэтнікаў стане прасцейшай

Сістэма аплаты працы бюджэтнікаў стане прасцейшай

Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта ад 18 студзеня 2019 года № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый». 

Грамадства

Куда ехать за впечатлениями? Рассказывают представители туриндустрии

Куда ехать за впечатлениями? Рассказывают представители туриндустрии

Ко ІІ Европейским играм готовятся не только спортсмены, но и туркомпании.