Вы тут

На Каляды чакаецца да мінус 18 градусаў


Зіма ўзмацняе свае пазіцыі, а ў найбліжэйшыя дні ў нашай краіне чакаецца марознае надвор'е са снегам, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Галалёдзіца і маразы да мінус 13 градусаў чакаюцца ў нас у выхадныя, сказалі ў Белгідрамеце. Сёння днём надвор'е будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора. Месцамі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра складзе ад мінус 1 да мінус 6 градусаў. У суботу і нядзелю надвор'е будзе вызначаць цыклон, шлях якога з поўначы Еўропы пройдзе праз тэрыторыю Беларусі на поўдзень Украіны.

У многіх раёнах краіны ў суботу чакаецца снег, мокры снег, месцамі слабая мяцеліца, днём па захадзе слабы галалёд. На некаторых участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 4—11 марозу, але па захадзе не апусціцца ніжэй за мінус 1—3 градусы. Днём тэмпература будзе знаходзіцца ў межах ад мінус 6 па паўночным усходзе да плюс 2 градусаў па захадзе.

Сапраўдныя халады пачнуць паступаць да нас 6 студзеня. У нядзелю ўначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, днём месцамі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 4—10 марозу, уначы па паўночным усходзе панізіцца да мінус 11—13 градусаў.

На Каляды, у панядзелак, тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску. Уначы ў некаторых раёнах не абыдзецца без невялікага кароткачасовага снегу, днём будзе пераважна без ападкаў. На дарогах месцамі чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 8—14 градусаў марозу, пры праясненнях панізіцца да мінус 15—18 градусаў. Днём будзе ад мінус 6 да мінус 12 градусаў. Зіма. Сапраўдная. Прыйшла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Мароз і сонца

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.