Вы тут

Фестываль «Нябёсы» збярэ батлеечныя і лялечныя тэатры з 5 краін


Пяты міжнародны Калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў "Нябесы" пройдзе ў Мінску з 10 па 13 снежня. Сёлета заяўкі на ўдзел у ім паступілі ад 40 калектываў, прычым больш за палову – прадстаўнікі блізкага і далёкага замежжа. Для конкурснай праграмы арганізатары абралі толькі 15 найлепшых тэатраў – з Беларусі, Расіі, Украіны, Эстоніі і Літвы.


Прафесійнае журы, у якое ўваходзяць акцёры, тэатральныя крытыкі, мастацтвазнаўцы і выкладчыкі і навукоўцы, ацэніць прадстаўленыя спектаклі і вызначыць найлепшых у некалькіх намінацыях – "За лепшы спектакль" (Гран-пры), "За лепшы дэбют", "За лепшае мастацкае афармленне батлеечнай скрыні", "За сучаснае рашэнне традыцыйнай тэмы" і іншых.

Акрамя ўласна спектакляў, у адукацыйным цэнтры Свята-Елісавецінскага манастыра 9 студзеня будзе працаваць ужо трэцяя па ліку Школа батлейкі – семінар-практыкум, які дапамагае энтузіястам удасканальваць і развіваць мастацтва батлейкі ў сваіх рэгіёнах. Традыцыйная дабрачынная акцыя "Святло душы – дабрадзейнасць", што стартавала яшчэ ў кастрычніку мінулага года, разам з тэатральнымі пастаноўкамі зноў прынясе часцінку дабрыні і святочнага  настрою людзям, якія знаходзяцца ў бальніцах, дамах-інтэрнатах і дамах састарэлых. Таксама падчас фэсту пройдуць тэматычныя круглыя сталы, выставы і творчыя сустрэчы, майстар-класы для маленькіх гледачоў, якія змогуць паспрабаваць свае сілы ў якасці лялечнікаў, мастакоў альбо рамеснікаў па вырабе лялек і разнастайных калядных элементаў.

Як расказалі "Звяздзе" арганізатары фестывалю, на спектаклі конкурснай праграмы ўсе ахвотныя змогуць трапіць, папярэдне запісаўшыся па тэлефонах 8 (044) 04 94 54, ‎8 (029) 757 14 37 (з 9 да 18 гадзін). Падрабязна з раскладам спектакляў можна пазнаёміцца на афіцыйным сайце мерапрыемства https://obitel-minsk.ru/nyabesy.

Дарэчы, летась фестываль быў уключаны ў Праграму супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Беларусі і Беларускай праваслаўнай Царквой на 2018-2021 гг.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота з архіваў мерапрыемства

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».