Вы тут

У Мінску выйшла кніга пра кітайскую музыку


Мінскае выдавецтва «Мастацкая літаратура» сумесна з кітайскімі партнёрамі рэалізуе праект па выданні кніг у серыі «Даследаванне кітайскай цывілізацыі». Пабачыла свет наступная праца мастацтвазнаўцы і культуролага Лю Сяалуна «Гукі, якія зачароўваюць сэрца. Кітайская музыка». Перакладчык — Мікіта Крыцук.


— Кітайская культура ўсё болей вабіць чытача ў Беларусі, — расказвае дырэктар «Мастацкай літаратуры» Алесь Бадак. — Заснаваўшы новую серыю, мы наладзілі прамыя стасункі з Пекінскай групай выдавецкіх кампаній, непасрэдна з выдавецтвам «Пекінская адукацыя». Кніга, прысвечаная кітайскай музыцы, пабачыла свет па-кітайску ў 2013 годзе. Можна лічыць, што гэта досыць блізкае па часе даследаванне. Між іншым, хацеў бы згадаць імёны галоўных рэдактараў серыі з кітайскага боку — Бай Вэй, Дай Хэбін. Праца над выданнем для нашага выдавецтва з'яўляецца і свайго роду выпрабаваннем, бо мы спадзяёмся на працяг адносін з кітайскім бокам.

У прадмове да серыі Тан Іцзэ заўважае: «Мудрасць кітайскага народа, яго стваральная сіла з'яўляюцца часткай прагрэсу сусветнай цывілізацыі. На сённяшні дзень кітайскі народ мае новае аблічча: поўны бадзёрасці, энергіі і рухаецца толькі наперад, ён імкнецца да гармоніі, шчасця, гатовы смела несці адказнасць, напоўнены любоўю. Ва ўсім гэтым праяўляецца традыцыя кітайскага народа, якой ён прытрымліваецца на працягу ўсяго свайго існавання: па-філасофску глядзіць на рэчы, імкнецца да міралюбства, любові да людзей і да ўсяго жывога». І далей: «Дык што ж такое традыцыя? Традыцыя — гэта жывая духоўная культура...»

Ідэя серыі — адкрыць свет старажытнай цывілізацыі, даведацца болей пра кітайскую цывілізацыю.

— Мы будзем рады, калі кніга прыйдзе ў тыя студэнцкія аўдыторыі, — заўважае Алесь Бадак, — дзе вывучаюць кітаістыку, дзе імкнуцца спасцігнуць гісторыю і традыцыі кітайскай культуры.

Вельмі хацелася б, каб следам за «Мастацкай літаратурай» пайшлі іншыя беларускія выдавецтвы і зазірнулі ў гісторыю культуры Кітая.

Кастусь ЛАДУЦЬКА

Загаловак у газеце: Гукі спасціжэння: новая кніга пра Кітай

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».