Вы тут

Песню бярыце з сабою. Зімовая казка


Аляксей Пысін (1920—1981) — выдатны беларускі паэт, перакладчык, дзіцячы пісьменнік, журналіст. Заслужаны работнік культуры БССР. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы за кнігу вершаў «Твае далоні». Член Саюза пісьменнікаў СССР.


У час Вялікай Айчыннай вайны браў удзел у баях на Заходнім, Калінінскім, Ленінградскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх франтах. Быў двойчы паранены. Узнагароджаны медалямі.

Аўтар зборнікаў «Наш дзень», «Сіні ранак», «Сонечная паводка», «Мае мерыдыяны», зборнікаў вершаў для дзяцей «Матылёчкі-матылі», «Вясёлка над плёсам» , «Кавылёк», кніг вершаў і паэм «Колькі сонцаў!», «Аляксей, Дзяніс, Алёнка» і іншых.

Віншуем усіх аматараў беларускай паэзіі і песні з Новым годам і Калядамі!


Вершы — Аляксей ПЫСІН,музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ.

Куплет 1:

Птушыныя гнёзды

пад снегам заснулі,

Дрымотную пражу завеі прадуць.

А хочаш —

зімой закукуюць зязюлі,

Мядовыя росы на дол упадуць.

Прыпеў:

Я сам пажадаў сёння гэткага раю.

На беразе казкі зімовай стаю;

Прыгожае імя тваё паўтараю,

Насустрач любоў выклікаю тваю.

Прыпеў

Куплет 2:

Дыханнем качу тваё імя па снезе,

Качу, нібы сонца, па белых лясах;

І падымаюць галовы мядзведзі,

Што спалі ў мядова-малінавых

 снах.

Прыпеў

Куплет 3:

Дыхніце, мядзведзі, на просінь,

што свеціцца, —

Замёрзлае неба ужо адтае;

Ступае Вялікая ваша Мядзведзіца

У светлы маліннік на сцежкі свае.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.