Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта са 100-годдзем органаў па працы і сацыяльнай абароне


Работнікам і ветэранам сістэмы органаў і арганізацый сацыяльнай абароны


Паважаныя таварышы!

Сардэчна віншую вас са знамянальнай датай — 100-годдзем сістэмы органаў па працы і сацыяльнай абароне.

Вы з'яўляецеся надзейным партнёрам дзяржавы ў пабудове справядлівага грамадства, заснаванага на прынцыпах добрага, уважлівага і клапатлівага стаўлення да людзей, абараняеце інтарэсы практычна кожнага чалавека.

Ваша дастойная праца, накіраваная на падтрымку ветэранаў, пажылых людзей, людзей з абмежаванымі магчымасцямі, сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, заслугоўвае ўвагі і прызнання.

Дзякую вам за прафесіяналізм, імкненне і гатоўнасць працягнуць руку дапамогі чалавеку ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Загаловак у газеце: Ваша праца заслугоўвае ўвагі і прызнання

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.