Вы тут

З дабрачыннай місіяй


V Міжнародны Калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы» пройдзе з 10 па 13 студзеня ў Мінску ў Адукацыйным цэнтры Свята-Елісавецінскага манастыра, дзе збяруцца лепшыя батлеечныя і лялечныя тэатры з Расіі, Украіны, Эстоніі, Літвы. Ад Беларусі — тры творчыя калектывы са сталіцы, аграгарадка Ракаў Валожынскага раёна і вёскі Стойлы Пружанскага раёна.


Ідэю фэсту адлюстроўвае традыцыйны слоган — «З лялькай да Бога». З дапамогай добрых і маляўнічых батлеечных прадстаўленняў удзельнікі форуму дапамогуць гледачам убачыць прыгожае, вечнае і сапраўднае праз прызму лялечнага свету.

Спектаклі будзе ацэньваць прафесійнае журы — акцёры, тэатральныя крытыкі, навуковыя дзеячы і мастацтвазнаўцы. Пераможцаў вызначаць у намінацыях: «За лепшы спектакль» (Гран-пры фестывалю), «За лепшы дэбют», «За лепшае раскрыццё духоўна-маральнага зместу спектакля», «За лепшае акцёрскае выкананне» і інш.

Летась фэст быў уключаны ў спіс мерапрыемстваў Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры і Беларускай праваслаўнай царквой на 2018—2021 гады. Згодна з Указам Прэзідэнта Беларусі, 2018—2020 гады праходзяць пад знакам Года малой радзімы. Гэтая тэма стане адной з асноўных падчас Каляднага фестывалю.

Акрамя насычанай конкурснай праграмы, для гледачоў будуць арганізаваны тэматычныя круглыя сталы, выстаўкі і творчыя сустрэчы. Самыя юныя госці змогуць не толькі ўбачыць казачныя прадстаўленні, але і паспрабаваць сябе ў ролі лялечнікаў, мастакоў і рамеснікаў на займальных майстар-класах.

Штогод міжнародны фэст выконвае дабрачынную місію. Для тых, хто змагаецца з хваробамі, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, ладзіцца традыцыйная акцыя «Святло душы — дабрачыннасць», якая стартавала ў кастрычніку і працягнецца да канца фестывалю. Лялечныя майстры радуюць сваёй творчасцю выхаванцаў інтэрнатаў, людзей у шпіталях і дамах састарэлых.

Заснавальнікі мерапрыемства — Мінская епархія, Свята-Елісавецінскі манастыр, сястрыцтва ў гонар святой Елісаветы. Садзейнічанне ў правядзенні фэсту аказвае Міністэрства культуры Беларусі і Мінскі гарвыканкам.

Міра ІЎКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.