Вы тут

«Янка Купала» ад «А» да «Я»


Напрыканцы года пабачыў свет трэці том персанальнай энцыклапедыі беларускага Песняра


У яго ўвайшлі артыкулы на літары «П — Я». Такім чынам выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» завяршыла выданне «Янка Купала».

Далёка не кожная краіна мае выданні такога кшталту. У Расіі адна з першых персанальных энцыклапедый (дакладней — у СССР, бо рабілася яна з удзелам вучоных розных рэспублік вялікай краіны) была выдадзена на пачатку 1980-х гадоў і прысвечана класіку рускай літаратуры Міхаілу Лермантаву. Ва Украіне ў савецкі час выдалі энцыклапедычны аднатомнік «Тарас Шаўчэнка». У Беларусі персанальныя энцыклапедыі былі прысвечаны Францыску Скарыну, Максіму Багдановічу. Але самым першым быў энцыклапедычны слоўнік «Янка Купала» (у 1986 годзе, тады яшчэ аднатомны).

І вось — новая энцыклапедычная сустрэча з класікам беларускай літаратуры. Уражальная падзея для ўсёй краіны!

Калі тыраж першага выдання купалаўскай энцыклапедыі быў 8000 экзэмпляраў, то зараз — 1000 экзэмпляраў. Розніца істотная. Але, пэўна, праз які ўжо год шмат хто будзе шкадаваць, што не змог набыць гэтае ўнікальнае, багатае на купалазнаўчую інфармацыю выданне. Сярод аўтараў трохтомнай энцыклапедыі «Янка Купала» — Вячаслаў Рагойша, Адам Мальдзіс, Уладзімір Гніламёдаў, Мікола Трус, Жанна Дапкюнас, Галія Фатыхава, іншыя дасведчаныя літаратуразнаўцы, спецыялісты ў галіне выяўленчага мастацтва, музыкі, музейшчыкі, архівісты. У энцыклапедыі — інфармацыя пра творы класіка, гарады і іншыя паселішчы, дзе ён пабываў, пра яго сяброў, знаёмых, перакладчыкаў паэзіі Янкі Купалы на мовы народаў свету.

Энцыклапедыя «Янка Купала» дае адказы на пытанні пра жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літаратуры, аналізуе ўсе яго паэтычныя, празаічныя, публіцыстычныя, драматургічныя творы, распавядае аб краінах і гарадах, якія наведаў паэт, пра людзей, з якімі зводзіў яго лёс.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».