Вы тут

Прэзідэнт: Пад бізуном мы больш ніколі хадзіць не будзем


Аляксандр Лукашэнка наведаў богаслужэнне ў Храме-помнiку ў гонар Усiх Святых


Традыцыйна ў святочную калядную ранiцу Аляксандр Лукашэнка далучаецца да вернiкаў, якiя прыйшлi на службу ў Храм Усiх Святых. Сёння кiраўнiка дзяржавы вiталi Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi, Мiтрапалiт Мiнскi i Заслаўскі Павел, настаяцель прыхода Усiх Святых протаiерэй Фёдар Поўны, Упаўнаважаны па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка і сталічны мэр Анатоль Сівак.

Прэзідэнт падкрэсліў, што свята Божага Нараджэння для нашага народа — больш чым хрысціянская традыцыя. Яно аб'ядноўвае людзей незалежна ад ступені духоўнасці і сілы веры. Закранае ў сэрцах глыбінныя пачуцці —жаданне кахаць, дараваць, жыць у міры і згодзе.

“Сама атмасфера гэтай урачыстасці настройвае на добрыя справы. Менавіта ў калядныя дні праводзіцца больш за ўсё дабрачынных, іншых розных мерапрыемстваў. І я шчыра ўдзячны ўсім, хто праяўляе клопат пра людзей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі,  — сказаў Аляксандр Лукашэнка і напомніў пра спрадвечную ісціну: “Ты сёння дапаможаш людзям, якія ў гэтым маюць патрэбу, а заўтра людзі дапамогуць табе”.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Каляды — адно з самых глыбокіх па сваім сэнсе хрысціянскіх святаў. Яно сімвалізуе нараджэнне чалавека, якому наканавана здзейсніць подзвіг, ахвяраваць сабой дзеля выратавання людзей.

Асаблівае значэнне гэтае свята мае для беларускай зямлі. Яна страціла мільёны сыноў і дачок, якія цаной сваіх жыццяў абаранялі радзіну падчас войнаў.

“Лёсы многіх бясследна сцёр час. Але імёны герояў мінулага стагоддзя і нашых дзён мы ўвекавечылі, пабудаваўшы гэты велічны Храм-помнік. Усё ў гэтым праекце, ад ідэі да ўвасаблення задумы, служыць галоўнай мэце — захаванню гістарычнай памяці, сцвярджэнню міру і згоды ў грамадстве”, — паведаміў Аляксандр Лукашэнка.

Храм Усіх Святых стаў сапраўды народнай святыняй, бо значны ўнёсак у яго будаўніцтва зрабілі грамадзяне і дзяржава. І сёння велічны, прыгожы Храм — свайго роду сімвал суверэннай Беларусі.

“Часы былі няпростыя, але мы ўзвялі гэты храм. Ён аднагодак нашай незалежнай, суверэннай Беларусі. Хай ён будзе заўсёды сімвалізаваць наш суверэнітэт. І ўсім, хто дрэнна глядзіць на нас, будзе адназначна казаць пра тое, што пад бізуном мы больш ніколі хадзіць не будзем", — заявіў Прэзідэнт.

Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на тым, што беларусы цэняць мір:

“Мы былі сведкамі гора і жахаў войнаў, як ніякі іншы народ у свеце. Беларусы гэта выпрабавалі спаўна. Мы цэнім мір, і заклікаем усе народы да сяброўства і супрацоўніцтва. І ў гэтай місіі наша дзяржава, беларускі народ, наша царква заўсёды былі адзіныя”.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларусы — горды, незалежны, талерантны і вельмі добры народ, які заўсёды добра ставіцца да ўсіх сваіх суседзяў, у тым ліку расіян і ўкраінцаў.

Ва ўступным слове Мітрапаліт Мiнскi i Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi  пажадаў Аляксандру Лукашэнку божай дапамогі ў яго адказным служэнні і падзякаваў за тое, што ён захаваў добрую традыцыю наведваць храм у час Раства і Вялікадня.

Адзначыў асаблівую атмасферу Храма Усіх Святых і настаяцель прыхода Фёдар Поўны: “Тут для кожнага самі нябёсы разгарнулі благадаць”.

Аляксандр Лукашэнка прыбыў на свята з падарункам — іконай “Раство Хрыстова”. Абраз быў створаны майстрамі Свята-Елісавецінкага манастыра горада Мінска.

У адказ ад духавенства Прэзідэнт атрымаў Евангелле, выдадзенае і распрацаванае да асвяшчэння галоўнага прэстола Храма-помніка.

Да пачатку службы кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з роспісам царквы і агледзеў званы, якiя ўздымуць на званіцу Храма. Аляксандр Лукашэнка таксама ўсклаў кветкi да помнiка Патрыярха Маскоўскага i ўсяе Русi Алексiя II. Былы Патрыярх мае асаблiвую ролю ў гісторыі Храма Усіх Святых. Ён асвяціў закладны камень царквы ў 1991 годзе. У сваёй прамове Прэзідэнт адзначыў, што Алексій II заўсёды будзе ў нашай памяці.

Сёння вернікі з усёй Беларусі наведваюць Храм Усіх Святых і таму, што ў ім выстаўлены для пакланення крыж, які змяшчае рэшткі адзення Ісуса Хрыста і мошчы 21 святога. Рэліквія будзе знаходзіцца ў Мінску да 2 мая.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».