Вы тут

4 трлн юаняў за два гады


Склаў аб'ём здзелак паміж фондавымі біржамі Шэньчжэня і Сянгана.      


Праз два гады пасля свайго запуску механізм перакрыжаваных таргоў паміж Шэньчжэньскай і Сянганскай фондавымі біржамі стаў важнай платформай для доступу глабальных інвестараў да кітайскага рынку акцый тыпу "А", перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

Агульны аб'ём здзелак у рамках дадзенага механізму ў мінулым месяцы дасягнуў 4,15 трлн юаняў (каля 605 млрд долараў).  Пра гэта сведчаць дадзеныя Шэньчжэньскай фондавай біржы. Чыстыя пакупкі праз таргі ў паўночным кірунку або грошы, укладзеныя з Сянгана ва ўнутраныя раёны Кітая, дасягнулі 266,8 млрд юаняў.  А чыстыя пакупкі ў паўднёвым кірунку склалі 156,5 млрд юаняў, у выніку чаго чысты прыток капіталу ва ўнутраныя раёны Кітая склаў 110,3 млрд юаняў.

Таргі ў паўночным напрамку былі асабліва актыўнымі, бо 31 мая глабальны пастаўшчык індэкса MSCI уключыў шэраг кітайскіх акцый тыпу "А" ў свае індэксы. Дадзеныя сведчаць, што глабальныя інвестары ўсё часцей праяўляюць цікавасць да акцый, якія каціруюцца на Шэньчжэньскай фондавай біржы, асабліва да акцый малога бізнэсу, які мае добры патэнцыял для будучага росту прыбытку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».