Вы тут

Кітай пабудуе 216 новых аэрапортаў


Гэта мяркуецца зрабіць да 2035 года.


Кітай мяркуе да 2035 года пабудаваць 216 новых аэрапортаў і стварыць некалькі рэгіянальных транспартных вузлоў.  Пра гэта паведаміла ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі Кітая (CAAC), перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

Згодна з дакументам аб развіцці грамадзянскай авіяцыі, апублікаваным CAAC, па стане на канец кастрычніка ў Кітаі налічвалася 234 грамадзянскія аэрапорты, і іх колькасць плануецца павялічыць да 450 да 2035 года. Чвэрць глабальнага попыту на пасажырскі транспарт да гэтага часу будзе прыходзіцца на Кітай, які перасягне па адпаведным паказчыку ЗША і ператворыцца ў найбуйнейшы рынак паветраных пасажырскіх перавозак у свеце, адзначаецца ў дакуменце.

У ім таксама гаворыцца, што аэрапорты сусветнага класа будуць пабудаваны ў дэльце ракі Янцзы, у рэгіёне Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй, у рэгіёне "Вялікага заліва" Гуандун-Сянган-Аамэнь, а таксама ў гарадскім кластары Чунцын-Чэнду. Паводле інфармацыі ўпраўлення, у 2017 годзе кітайскія аэрапорты абслужылі 552 млн пасажыраў, і, па прагнозе, да 2020-га гэтая лічба ўзрасце да 720 млн чалавек.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.