Вы тут

Здаровы кантэнт


У Кітаі створаны камітэт па этычнай ацэнцы анлайн-гульняў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"


Гэта было зроблена для таго, каб гульні адпавядалі кодэксу этыкі.  Такім чынам улады маюць намер забяспечыць грамадскасць здаровымі забаўляльнымі прадуктамі і абараніць падлеткаў ад негатыўнага ўплыву анлайн-гульняў.

Дадзены камітэт знаходзіцца ў Пекіне і складаецца з экспертаў па анлайн-гульням і даследчыкаў з урадавых органаў, галіновых структур і сродкаў масавай інфармацыі.  Камітэт будзе адказны за ацэнку кантэнту анлайн-гульняў, які можа стаць прычынай сацыяльных праблем і ўжо стаў прадметам рознагалоссяў.

Камітэт забяспечыць структуры, якія рэгулююць анлайн-гульні, рэкамендацыямі ў частцы распрацоўкі адпаведнай палітыкі, а таксама будзе садзейнічаць таму, каб кампаніі, якія займаюцца распрацоўкай анлайн-гульняў, узялі на сябе сацыяльную адказнасць і выконвалі сацыяльную этыку.

У Кітаі назіраецца маштабны рост рынка анлайн-гульняў, памер якога ў мінулым годзе дасягнуў 235,5 млрд юаняў (каля 34,3 млрд долараў). Гэтая дынамічная галіна, тым не менш, стала прычынай шэрагу сацыяльных праблем, такіх, як негатыўнае ўздзеянне непажаданага кантэнту і гульнявая залежнасць, якая летась была ўключаная Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя ў спіс псіхічных расстройстваў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».