Вы тут

Гідраметэацэнтр: калядныя маразы будуць дакладна


На працягу тыдня ўмовы надвор'я ў асноўным будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

Сёння ўдзень на тэрыторыі краіны месцамі чакаецца кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 7—13 градусаў марозу, па крайнім захадзе будзе 4—6 градусаў ніжэй за нуль. Невялікі кароткачасовы снег месцамі пройдзе і ў чацвер. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 8 да мінус 13 градусаў, пры праясненнях -16 марозу. Днём будзе 5—11 градусаў ніжэй за нуль.

У пятніцу наша краіна атрымае чарговую порцыю холаду з поўначы кантынента. Удзень франтальны раздзел, які ссоўваецца з Балтыйскага мора, абумовіць па паўночным захадзе краіны снег, слабую завіруху. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 10—15 градусаў, пры праясненнях панізіцца да мінус 17 градусаў. Удзень будзе 4—11 марозу.


Калядныя маразы будуць дакладна

Пра гэта заявіў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў рэспубліканскага Гідраметэацэнтра Аляксандр БЯГАНСКІ. Ён праінфармаваў, што студзень спецыялісты чакаюць з некалькі паніжаным тэмпературным фонам. «Калі норма па тэрыторыі краіны складае ад 3 да 6 градусаў марозу, то сёлета мы прагназуем сярэднямесячную тэмпературу на 1 градус ніжэй нормы, месцамі па Беларусі тэмпература будзе каля яе», — расказаў начальнік службы.

Калі ацэньваць пачатак года, то цёплымі для яго былі першыя дні месяца, у сярэдзіне першай дэкады адбылося пахаладанне, зараз тэмпературны фон у сярэднім значна ніжэй нормы. Некаторае пацяпленне прагназуецца ў пачатку другой дэкады — на маючых адбыцца выхадных і ў пачатку наступнага тыдня. «Так званыя калядныя маразы ў гэтым годзе мы таксама прагназуем: больш ва ўсходняй частцы краіны, але ў цэлым паніжэнне тэмпературы адбудзецца на ўсёй тэрыторыі краіны», — удакладніў Аляксандр Бяганскі. У канцы студзеня таксама будзе досыць марозна.

Другі месяц зімы чакаецца рэкордным не толькі на маразы. Як прагназуецца, у студзені нас як мае быць засыпле снегам і не толькі. Ва ўсякім выпадку, ападкаў будзе значна больш за кліматычную норму.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Падмарозіць нас крыху...

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.