Вы тут

У Японіі робаты іграюць памерлых людзей


У адным з эпізодаў брытанскага сацыяльна-сатырычнага серыяла «Чорнае Люстэрка» была расказана гісторыя пра тое, як маладая дзяўчына, перажываючы пра памерлага маладога чалавека, замовіла яго «копію», заснаваную на тэхналогіях штучнага інтэлекту. Раней ужо неаднаразова «Чорнае Люстэрка» станавілася прароцкім фільмам, і нешта падобнае адбылося і зараз: у Японіі прадстаўлены робаты, якія імітуюць голас і паводзіны чалавека, што пайшоў з жыцця. Гэтым робатам нават робяць маскі твараў памерлых людзей.


Адразу варта заўважыць, што карыстацца такімі робатамі японцы могуць толькі 49 дзён. Такая колькасць дзён з'яўляецца перыядам жалобы пасля пахавання сваяка. І распрацоўшчыкі лічаць, што такім чынам чалавеку будзе прасцей перажыць страту. Пры гэтым аб стварэнні такога робата лепш падумаць загадзя. Чалавеку трэба сустрэцца з шэрагам спецыялістаў, якія высвятляць асаблівасці асобы, запішуць гаворку і жэсты, а таксама адскануюць твар для наступнага друку на 3D-прынтары. На аснове атрыманых звестак ствараецца праграма, якая пасля смерці ўсталёўваецца ў робата разам з тварам. Робат імітуе асобу, рухі рук, галавы, гаворку і ўсе астатнія даныя, атрыманыя ад памерлага.

За распрацоўку адказвае Эцука Іціхара і яе кампанія Dіgіtal Shaman. Іціхара кажа, што яна прыдумала канцэпцыю такога робата пасля смерці сваёй бабулі. «Я добра памятаю некалькі рэчаў з пахавання. Макіяж быў нанесены на твар маёй памерлай бабулі. Мы паклалі кветкі ў яе труну. Пасля таго як яе крэміравалі, наша сям'я развеяла яе попел. Гэта быў шакавальны рытуал». Тады Іціхара адчула, што пасля смерці чалавек, які пайшоў, вельмі хутка становіцца «далёкім». Так яна і прыйшла да думкі аб стварэнні такога робата.

Пасля таго як нехта памірае, сям'я можа правесці 49 дзён з машынай, пакуль яны не змогуць прыняць смерць свайго любімага чалавека. «Я думаю, гэта як пакінуць завяшчанне. Карыстальнікі могуць запісваць любое паведамленне, якое яны хочуць. Мне здаецца, што гэта сур'ёзна дапаможа тым, хто не можа рухацца далей пасля трагічнай падзеі».

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.