Вы тут

Аляксандра Чычыкава: У нас забываюць рабіць нізкімі бардзюры


— Я перасоўваюся на машыне, таму ацаніць даступнасць грамадскага транспарту не змагу. Што да ўстаноў, як правіла, я выбіраю правераныя месцы. А калі іду ў новае, то тэлефаную туды і пытаюся, ці даступна ў іх. Сутыкаешся з неабходнасцю яшчэ растлумачыць, што канкрэтна маеш на ўвазе. Ад няведання ўладальнікі ўстаноў часам не ўсё прадугледжваюць да канца. Напрыклад, пандус на ўваходзе ў будынак ёсць, адчыняеш дзверы — а далей прыступкі.


Не скажу, што ў Мінску на 100 працэнтаў безбар'ернае асяроддзе. Вядома, работа вядзецца — ініцыятыва ідзе як ад саміх устаноў, так і ад грамадзян, якія бачаць недахопы і звяртаюцца, каб гэта змянялі. У параўнанні з тым, што было пяць гадоў таму, мы падняліся на новы ўзровень. І мяне радуе, што цяпер з'явілася разуменне — гэта патрэбна не толькі людзям, якія перасоўваюцца на інвалідных калясках, але і гараджанам пажылога ўзросту, бацькам з дзіцячымі каляскамі.

Калі казаць пра недахопы, то ў нас часта чамусьці забываюць рабіць нізкімі бардзюры. Нават учора сутыкнулася з такой праблемай: у банк трапіць магу, але пад'ехаць да яго з-за высокіх бардзюраў — не.

Сітуацыя з даступнасцю кавярняў у цэнтры горада — 50 на 50. Сучасныя гандлёвыя цэнтры будуюцца па ўсіх стандартах, там зручна. З туалетамі, праўда, бывае праблема. Або іх замыкаюць, і трэба шукаць чалавека, у якога ёсць ключ, або на дзвярах не робяць замкі, і ты не можаш там зачыніцца. Адміністрацыя гандлёвых цэнтраў тлумачыць, што гэта для бяспекі: раптам з чалавекам штосьці здарыцца? Але гэта дзіўна.

Цудоўна разумею, што стварыць безбар'ернае асяроддзе — работа не аднаго дня. Ёсць будынкі са старым архітэктурным праектам, дзе не заўсёды так лёгка ўсталяваць той жа ліфт ці пад'ёмнік. Але хачу звярнуць увагу, што ўладальнікі ўстаноў ідуць насустрач. Напрыклад, цяпер я наведваю курсы англійскай мовы і, як толькі я звярнулася туды з просьбай зрабіць пандус, без праблем да пачатку заняткаў усё было падрыхтавана.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?