Вы тут

Хутка невідушчым людзям плануецца бясплатна раздаць Wеbbох 3


У нашай краіне ў хуткім часе людзям з інваліднасцю па зроку стануць даступнымі электронныя версіі друкаваных сродкаў масавай інфармацыі і тэлебачання.


У найбліжэйшы час невідушчым людзям плануецца бясплатна раздаць мультымедыйныя прайгравальнікі (плэеры) Wеbbох 3 — універсальны і просты ў выкарыстанні інструмент для атрымання разнапланавай інфармацыі.

— Сярод невідушчых ёсць група прасунутых людзей, якія маюць доступ да навінавых і інфармацыйных рэсурсаў з дапамогай камп'ютараў і смартфонаў. Але такіх, напэўна, працэнтаў 20, — адзначыў на семінары «Штодзённы незалежны безбар'ерны доступ да інфармацыі для невідушчых у Беларусі» намеснік старшыні Цэнтральнага праўлення Беларускага таварыства інвалідаў па зроку Міхаіл Антоненка. — А 80 % людзей, у асноўным сярэдняга і сталага веку, як правіла, не валодаюць неабходнымі для гэтага навыкамі. З аднаго боку, мы кажам пра тое, што чалавек павінен пастаянна ўдасканальвацца і набываць неабходныя ўменні, тым больш што дзяржава забяспечвае невідушчых людзей смартфонамі, за якія яны плацяць толькі 20 % ад іх кошту. А з другога боку, мы разумеем, што ў кожнага павінен быць выбар, чым карыстацца: нейкай прасунутай праграмай або проста націснуць на кнопачку і таксама атрымаць доступ да інфармацыі.

У мультымедыйнага плэера Wеbbох 3 мінімум налад для карыстальніка. Ён абсталяваны маўленчай функцыяй: гэта значыць усё, што ў звычайных прыладах пішацца на экране, тут прагаворваецца ўголас. Ім можна карыстацца, слухаючы яго і дакранаючыся. «Тут вельмі простае кіраванне — усяго пяць кнопак, — кажа трэнер праекта Аляксандр Еўдакімаў. — Плэер можа прайграваць аўдыяфайлы і гукавую дарожку відэафільмаў, маецца магчымасць работы анлайн і г. д.

Наогул, дадзены інструмент дазволіць невідушчым слухаць трансляцыю тэлевізійных каналаў і радыёстанцый, аўдыякніжкі і навіны з мясцовых газет, інфармацыю з інтэрнэту і з флэшак, нават весці перапіску. Першая партыя мультымедыйных плэераў ужо перададзена людзям з інваліднасцю па зроку не толькі ў Мінску, але і ў іншых рэгіёнах краіны. Яны прайшлі неабходную падрыхтоўку і цяпер самі будуць выступаць у якасці трэнераў — навучаць карыстацца плэерам.

Святлана БУСЬКО

Загаловак у газеце: Навіны для невідушчых

Выбар рэдакцыі

Культура

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Размова пра сучаснае стаўленне да культуры, гастролі Купалаўскага тэатра ў савецкія часы і здымкі ў фільме «Ідзі і глядзі».

Грамадства

Зваршчык з Мсціслава стварае ўнікальныя жалезныя скульптуры

Зваршчык з Мсціслава стварае ўнікальныя жалезныя скульптуры

Аляксандра Папова ў Мсціславе ведаюць усе.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра куфэрак и вяртанне блуднага мужа.