Вы тут

Анонс культурных падзей у рэгіёнах


У Мірскім замку ўжо заўтра, 12 студзеня, адбудзецца адна з самых яркіх і шыкоўных імпрэз зімы: сапраўдны баль-маскарад у стылі ХVІІІ стагоддзя!


А з чым у вас узнікае асацыяцыя адносна балю-маскараду? З загадкавасцю і таямнічасцю, лёгкай рамантыкай, старажытнасцю ці ашаламляльнай стракатасцю жаночых сукенак ды масак?

Як паведаміў дырэктар музея «Замкавы комплекс «Мір» Алесь ЛОЙКА, усё гэта — таямнічыя маскі, шыкоўныя строі і жывая музыка — не толькі створыць асаблівую атмасферу, але і дазволіць апынуцца на незвычайным свяце! Баль у Мірскім замку можна будзе лічыць свайго рода месцам, дзе сыходзяцца паралелі часу і мінулае ажывае...

Арганізатары падрыхтавалі для гасцей танцавальныя майстар-класы, прыемныя неспадзяванкі і фуршэт. А яшчэ звяртаюць увагу на неабходнасць выканання дрэс-коду: дамы запрашаюцца ў доўгіх сукенках (пажадана ў стылі ХVІІІ стагоддзя), абутку без абцасаў, кавалеры — у строгіх касцюмах. І, безумоўна, не трэба забывацца аб галоўным атрыбуце свята — масках!

  • Што? Калядны баль-маскарад.
  • Дзе? Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці, музей «Замкавы комплекс «Мір».
  • Калі? 12 студзеня, пачатак а 19-й гадзіне.

Дзень снегу адзначаць у суботу, 12 студзеня, у Ляхавічах на стадыёне «Колас».

Фота lves.by

Зранку тут стартуе лыжная эстафета сярод прадстаўнікоў працоўных калектываў раёна, пасля якой пройдуць раённыя спаборніцтвы па біятлоне, эстафета сямейных камандаў і масавыя старты. Да вечара ўсе ахвотныя змогуць пакатацца са снежнай горкі і на лядовым катку. Дарэчы, за пракат спартыўнага інвентару грошай не возьмуць — усё бясплатна! Малых жа запрашаюць да ўдзелу ў гульнявой праграме «Снежная казка».

Але гэта не ўсе цікавінкі суботняга дня ў Ляхавічах: у спартыўнай зале СДЮШАР пройдзе рэспубліканскі турнір па рыцарскіх баях. Пачатак а 12-й гадзіне.

  • Што? Дзень снегу.
  • Дзе? Горад Ляхавічы Брэсцкай вобласці, стадыён «Колас».
  • Калі? 12 студзеня, пачатак — 10.30.

У Пінску запрашаюць на народныя гулянні ў нядзелю, 13 студзеня. Свята адбудзецца на плошчы Леніна ў райцэнтры.

Як паведамляюць арганізатары, апоўдні ўсіх, хто прыйдзе на свята, пачастуюць любімымі стравамі беларускай кухні, каляднымі прысмакамі ды Шчодрай куццёй. Далей па вуліцы Першамайскай пройдзе каляднае шэсце, а затым гасцей чакае гульнявая праграма: «Калядныя забаўлянкі» і «Калядны батл» найлепшых фальклорных калектываў Пінска і раёна.

  • Што? Народныя гулянні «Як на Шчодрую куццю».
  • Дзе? Горад Пінск Брэсцкай вобласці, плошча Леніна.
  • Калі? 13 студзеня, пачатак а 13-й гадзіне.

Загаловак у газеце: Калядны баль-маскарад

Выбар рэдакцыі

Культура

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Размова пра сучаснае стаўленне да культуры, гастролі Купалаўскага тэатра ў савецкія часы і здымкі ў фільме «Ідзі і глядзі».

Грамадства

Зваршчык з Мсціслава стварае ўнікальныя жалезныя скульптуры

Зваршчык з Мсціслава стварае ўнікальныя жалезныя скульптуры

Аляксандра Папова ў Мсціславе ведаюць усе.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра куфэрак и вяртанне блуднага мужа.