Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. У панядзелак непажадана дазваляць сабе занадта расслабляцца. Лепш сабрацца і пачаць працоўны тыдзень з дакладнага планавання. У сераду перш чым узяцца за новую справу, правільна ацаніце свой патэнцыял, бо лепш зрабіць менш, але больш якасна. У выхадныя паспрабуйце знайсці дастаткова часу для вырашэння праблем блізкіх людзей, ім цяпер відавочна патрэбна ваша дапамога.


ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні верагодныя перамены, якія станоўча паўплываюць на многія сферы вашага жыцця, магчымы нават пераезд на новае месца жыхарства, выкліканы новымі абставінамі. Добры час для ачышчэння ад усяго лішняга, аджылага. У пятніцу трэба адкрыта пагаварыць са старымі сябрамі, толькі не перашчыруйце ў адстойванні сваіх поглядаў.


БЛІЗНЯТЫ. Вы цяпер у цэнтры ўвагі, поўныя сіл і энергіі. А галоўнае — любімыя і каханыя. Вас чакае вельмі гарачае спатканне. У сераду задуманае ўдасца ажыццявіць, калі ператворыце сваё абурэнне ў дзелавую актыўнасць. Памятайце, што часовыя няўдачы — следства вашых спроб выйсці на новы ўзровень жыцця. Гэта нармальна і азначае, што вы паступова прасоўваецеся ў патрэбным кірунку. Дазвольце сабе паўнавартасны адпачынак у выхадныя.


РАК. Час свят скончыўся, надышоў перыяд напружанай працы. Неабходна будзе мабілізаваць усе свае сілы і магчымасці для рашучага рыўка. Не звяртайце ўвагі на дробныя няўдачы, яны не змогуць паўплываць на ваш поспех, які ўжо не за гарамі. Навакольныя будуць добразычліва ставіцца да вашых пачынанняў. Варта быць выбіральнымі ў зносінах і як мага больш сабранымі.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні ўдача будзе добразычлівая да вас. Многія справы завершацца ўдала і на вашу карысць. Не пазбягайце зносін і новых знаёмстваў. Аўторак можа пагражаць клапатлівымі гаспадарчымі справамі, збольшага надакучлівымі, але па выніках уражальнымі. Серада злёгку збянтэжыць сваёй мітуснёй. У пятніцу не варта паказваць навакольным ступень сваёй уразлівасці, вашай слабасцю могуць скарыстацца.


ДЗЕВА. У першай палове тыдня цярпенне і такт дапамогуць захаваць пазіцыі ў адносінах — як дома, так і на рабоце. У чацвер у сяброўскіх адносінах можа скласціся неадназначная сітуацыя, многае будзе залежаць ад вашых дзеянняў. У суботу ўвечары было б дарэчы зладзіць маленькае сямейнае свята. У нядзелю пажадана пазбягаць шумных вечарынак, бо яны прынясуць толькі расчараванне і стомленасць.


ШАЛІ. Вы даведаецеся шмат новага пра сябе, але паспрабуйце не мяняць нічога навокал. Стан нявызначанасці можа працягнуцца некалькі дзён, і пакуль не наступіла яснасць, не прымайце нічый бок. У канцы тыдня магчыма напружанне ў адносінах з калегамі, начальствам або старэйшымі сваякамі. Гэта, хутчэй за ўсё, вынік непаразумення, шчыра пагаварыце і развейце ўсе сумневы.


СКАРПІЁН. Тэрмінова пачынайце новыя праекты, выкарыстоўвайце ўсю сваю інтэлектуальную энергію, на шчасце, яна не ведае межаў. На гэтым тыдні выпадзе спрыяльная магчымасць добра зарэкамендаваць сябе і падняцца па кар'ернай лесвіцы. Гэты момант удалы для самарэалізацыі і праявы талентаў. Не хавайце свае пачуцці, калі закаханыя.


СТРАЛЕЦ. Вы жывяце адчуваннем значнасці перамен, аднак не імкніцеся расставіць усё па сваіх месцах, сітуацыя стабілізуецца не адразу. Але ў рэшце рэшт плынь працягу жыцця вынесе вас у правільным напрамку. Праявіце сяброўскія пачуцці, і вы адчуеце падтрымку ў адказ. Важна аддзяліць галоўнае ад другараднага, інакш руціна пагражае паглынуць вас, а вынікі могуць не адпавядаць чаканню.


КАЗЯРОГ. У панядзелак устрымайцеся ад актыўнай дзейнасці, мітусні і балбатні. Не разменьвайцеся па дробязях, давярайце сваёй інтуіцыі, тады спадарыня Фартуна будзе ўсміхацца вам. Серада — спрыяльны дзень для рэалізацыі сумесных з дзелавымі партнёрамі планаў. У чацвер не выключаны складанасці і непаразуменні з калегамі. У выхадныя дні давядзецца адкарэктаваць свае фінансавыя планы.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні вы можаце адчуць хандру. Святы скончыліся, наперадзе — шэрыя будні. Аднак калі ўсё ж успомніце пра аптымізм, то зможаце актыўна ўключыцца ў рэалізацыю перспектыўных планаў, скарыць новыя вяршыні. І гэта шлях да поспеху. Паспрабуйце не выпусціць спрыяльны момант.


РЫБЫ. Усё ідзе паспяхова, калі не лічыць адной зусім нязначнай, але вельмі непрыемная дэталі, і імя ёй — лянота. Калі вы яе пераадолееце, то ўсё будзе выдатна. Прапануйце начальству і партнёрам свае ідэі, планы і праекты, яны рэалістычныя, а значыць, хутка ўвасобяцца ў жыццё. Адкрыеце для сябе штосьці новае і адчуеце, што рухаецеся ў правільным напрамку.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.