Вы тут

«Белкартаграфія» выпусціць турыстычныя карты Беларусі і Мінска


Усяго іх будзе чатыры: «Запрашаем у Беларусь. Турысцкая карта» на рускай і англійскай мовах, «Мінск. Турысцкая карта» і «Мінск спартыўны» — на рускай, Sports Mіnsk — на англійскай.


На ўжо выпушчанай у маштабе 1:53 000 карце «Мінск. Турысцкая карта» цэнтр горада адлюстраваны больш падрабязна — у маштабе 1:12 000. На карце пазначаны асноўныя славутасці горада з іх кароткім апісаннем, фатаграфіямі і адрасамі. Тут ёсць і кантактная інфармацыя дыпламатычных прадстаўніцтваў, гасцініц, музеяў, асноўных спартыўных комплексаў, рэстаранаў беларускай кухні. На карце «Мінск спартыўны» з планам горада ў маштабе 1:40 000 будзе пазначана месцазнаходжанне станцый метро, асноўных спартыўных аб'ектаў, дзе будуць праводзіцца спаборніцтвы ІІ Еўрапейскіх гульняў. Таксама тут пакажуць і агульныя звесткі аб Гульнях і месцах правядзення спаборніцтваў па кожным відзе спорту. «Белкартаграфія» выпусціць карты за кошт уласных сродкаў.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

У тэму

Турысты ўжо пачалі браніраваць месцы ў беларускіх аграсядзібах на час ІІ Еўрапейскіх гульняў, паведаміла старшыня БГА «Адпачынак у вёсцы» Валерыя Кліцунова. У сувязі з Еўрапейскімі гульнямі ў бягучым годзе плануецца перанесці тэрміны правядзення Дня адкрытых дзвярэй у аграсядзібах — традыцыйна гэта мерапрыемства праводзіцца ў маі, але цяпер яго хочуць арганізаваць у чэрвені. Цяпер цэны на адны суткі ў аграсядзібе са сняданкам вар'іруюцца ад $7—10, а ў сярэднім складаюць $20—25. У Мінспорту разлічваюць, што аграэкатурызм у 2019 годзе прыцягне ў краіну яшчэ больш гасцей, і павелічэнне турпатоку адбудзецца ў тым ліку дзякуючы ІІ Еўрапейскім гульням. «Чакаецца, што на гульні прыбудзе каля 18 тысяч афіцыйных асоб. Па выніках праведзенага разам з Дырэкцыяй Гульняў аналізу мы таксама бачым, што менавіта турыстаў, балельшчыкаў прыедзе яшчэ каля 30 тысяч», — расказаў намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Віталь Грыцэвіч.

 

Загаловак у газеце: Карты для балельшчыкаў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Беларусь і ЕС падпішуць візавае пагадненне не пазней за 2 лютага 2020 года

Беларусь і ЕС падпішуць візавае пагадненне не пазней за 2 лютага 2020 года

Верагодна, гэта адбудзецца ўжо ў гэтым лістападзе. 

Грамадства

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Трэці раз ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812» на два дні перанёс пасёлак больш чым на два стагоддзі назад. 

Грамадства

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Сярод знаёмых у мяне ёсць шмат жанчын, якія звяртаюцца да ўрача пры любым занядужанні і пры кожнай магчымасці афармляюць бальнічны ліст. 

Культура

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Пісьменнік і дысідэнт Андрэй Сіняўскі, калі расказваў пра ўтрыраваную дробязнасць савецкай «цывілізацыі», прывёў у прыклад аповесць Міхаіла