Вы тут

Прадпрыемствы Мінска аштрафавалі на Br75 тыс. за смецце на тэрыторыях


Больш за 300 пратаколаў склалі ў Мінску у 2018 годзе за парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства ў частцы навядзення парадку на зямлі, сума штрафаў перавысіла Br75 тыс., паведаміў Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


Усяго праведзена каля 2,6 тыс. кантрольных мерапрыемстваў, у час якіх выявілі больш за 1,1 тыс. парушэнняў. У адрас прадпрыемстваў і арганізацый накіравана 786 інфармацыйных лістоў з рэкамендацыямі і прадпісаннямі. У першую чаргу спецыялісты звярталі ўвагу на несанкцыянаваныя звалкі адходаў на тэрыторыі агульнага доступу, у прыдарожных палосах, месцах адпачынку, а таксама на ўладкаванне пляцовак для збору смецця на могілках, трыманне мемарыяльных комплексаў.

"Сярод праблемных пытанняў па-ранейшаму асноўнымі застаюцца пытанні падтрымання карыстальнікамі зямельных участкаў іх належнага санітарнага стану, несвоечасовы вываз адходаў і іх складаванне у несанкцыянаваных месцах", - растлумачылі ў камітэце.

У ведамстве нагадалі, што ў мінулым годзе стартавала экалагічная кампанія "Уладкуем малую радзіму", якая заклікае жыхароў унесці свой уклад у добраўпарадкаванне свайго раёна, двара, бліжэйшага парку або сквера, вадаёма, рэкі, тым самым захоўваючы прыгажосць прыроды. У Мінску праводзіліся розныя працоўныя акцыі, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, грамадскіх арганізацый і прадпрыемстваў удзельнічалі ў пасадкі дрэў або кустоў, прыводзілі ў парадак дзіцячыя пляцоўкі, прыбіралі смецце.

Найбольш маштабнае мерапрыемства прайшло ў красавіку на тэрыторыі геалагічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння "Парк камянёў", якое сабрала каля 250 чалавек. Суботнікі праводзіліся таксама на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Малы Трасцянец", экасцяжыны "Каменная горка", на беразе Сляпянскай воднай сістэмы. У лістападзе ўрачыста адкрылася алея з маладых верб, пасаджаных ў гонар 30-годдзя з дня ўтварэння камітэта.

Выбар рэдакцыі

Культура

Як  мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Як мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Наватар, «шасцідзясятнік», ваяўнічы аптыміст — гэта ўсё пра яго.

Грамадства

Як ператварыць звычайны ўрок беларускай літаратуры у творчую майстэрню?

Як ператварыць звычайны ўрок беларускай літаратуры у творчую майстэрню?

Настаўнікі ўпэўнены: ці будуць вучні чытаць, у многім залежыць ад іх саміх. 

Эканоміка

Петришенко: Называть ЕАЭС экономическим союзом сегодня можно только авансом

Петришенко: Называть ЕАЭС экономическим союзом сегодня можно только авансом

Однако наша страна надеется, что это временные трудности.

Грамадства

Апублікаваны поўны тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Апублікаваны поўны тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Дзяржаўным органам і іншым арганізацыям даручана кіравацца палажэннямі канцэпцыі ў практычнай дзейнасці.