Вы тут

Мінбудархітэктуры: заказчыкі павінны ўдзяляць больш увагі стану будпляцовак


Заказчыкі і генеральныя падрадчыкі павінны ўдзяляць больш увагі стану будаўнічых пляцовак. Такую пазіцыю Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва агучыў 10 студзеня журналістам начальнік аддзела аховы працы, санітарыі і экалогіі міністэрства Аляксандр Гатоўчык, перадае БЕЛТА.


Фота: bsn.ru

"Будаўнічы аб'ект - гэта складаная структура, дзе абстаноўка змяняецца кожную гадзіну. Без зладжанай работы калектыву, дакладнага кіраўніцтва ўзнікаюць розныя недахопы. Больш увагі будаўнічым аб'ектам павінны ўдзяляць заказчыкі і генпадрадчыкі, не трэба спадзявацца толькі на вытворцу работ, - сказаў Аляксандр Гатоўчык. - Міністэрства будзе прымаць меры па павышэнні культуры вытворчасці работ. Гэта вельмі сур'ёзна, без культуры вытворчасці парадку не будзе. Ад гэтага залежыць і бяспека людзей, і выкананнне тэхналогіі".

Паводле даных прадстаўніка міністэрства, у 2017 годзе ў падведамных арганізацыях загінулі пяць чалавек, у 2018-м - шэсць, з якіх двое - у выніку ДТЗ. У аварыю трапіў аўтамабіль з будаўнікамі, якія вярталіся з камандзіроўкі ў Астраўцы. У 2017 годзе былі траўміраваны 30 будаўнікоў, у мінулым годзе - столькі ж. Акрамя таго, на будаўнічых пляцоўках краіны у 2018 годзе здарылася 18 узгаранняў, асноўная прычына якіх - парушэнне патрабаванняў эксплуатацыі электраабсталявання і награвальных прыбораў. Пацярпелых у выніку ўзгарання не было.

Штомесяц органы дзяржаўнага будаўнічага нагляду прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці ў сярэднім 260 юрыдычных і фізічных асоб, з якіх больш як да трэці прымяняюцца штрафныя санкцыі за парушэнне патрабаванняў да стану будаўнічых пляцовак. Асаблівая ўвага ўдзяляецца Мінску і абласным цэнтрам. У сталіцы з амаль 800 правераных у мінулым годзе аб'ектаў 600 не адпавядалі ўстаноўленым патрабаванням. Па ўсіх выяўленых фактах нездавальняючага стану пляцовак выдаваліся рэкамендацыі аб неабходнасці іх устаранення, у выпадку іх невыканання вінаватыя службовыя асобы прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці.

Першы намеснік дырэктара Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Юрый Булахаў адзначыў, што заказчыкі і падрадчыкі не ўдзяляюць належнай увагі стану будпляцовак. "Калі патрабаванні аб парадку на пляцоўцы ідуць ад заказчыка, там яны і будуць выконвацца, - дадаў ён. - Ёсць выпадкі парушэння правіл складзіравання будаўнічых матэрыялаў, часам адсутнічаюць агароджы на будаўнічых пляцоўках, абазначэнні небяспечных зон, асобныя тэрыторыі будоўляў ператвараюцца ў звалкі смецця і адходаў вытворчасці".

Начальнік галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольга Сазонава паведаміла, што ўжо на стадыі распрацоўкі праектнай дакументацыі на будаўніцтва павінен прадугледжвацца комплекс мерапрыемстваў па абыходжанні з адходамі. Штогод у Беларусі ўтвараецца каля 3 млн т будаўнічых адходаў: бой жалезабетонных вырабаў, асфальтабетону, цэглы, змешаных адходаў і г. д. Амаль 80 працэнтаў гэтых адходаў выкарыстоўваецца для другаснай перапрацоўкі. "У выніку перапрацоўкі атрымліваюць у асноўным другасны шчэбень, які ў далейшым можа выкарыстоўвацца для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, рэкультывацыі зямель", - растлумачыла Вольга Сазонава.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна МЯДЗВЕДЗЕВА адзначае, што іх ведамства разлічвае перапісаць максімальную колькасць грамадзян з дапамогай укаранёных інавацый.

Грамадства

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Гэты кірунак спорту ўвайшоў у жыццё былых студэнтак дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры выпадкова.