Вы тут

ФСАН назваў суму ўзносаў за 2018 год для ІП, натарыусаў і адвакатаў


Мінімальны памер сумы абавязковых страхавых узносаў, належных да выплаты фізічнымі асобамі (у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі) за 2018 год, складае Br1281, паведамілі ў Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва.


"Не пазней за 1 сакавіка 2019 года індывідуальным прадпрымальнікам, а таксама натарыусам і адвакатам, неабходна заплаціць у бюджэт фонду абавязковыя страхавыя ўзносы за мінулы год. Мінімальны памер сумы - Br1281 - у выпадку ажыццяўлення дзейнасці на працягу ўсяго года. Але трэба разумець, што для кожнага асобнага плацельшчыка сума разлічваецца індывідуальна. З уступленнем у сілу ўказа нумар 500 ІП, натарыусы і адвакаты атрымалі магчымасць не рабіць узносы за тыя перыяды, калі не працавалі. Аднак у гэтым выпадку названыя перыяды не ўвойдуць у страхавы стаж для назначэння пенсіі", - растлумачыў начальнік упраўлення метадалогіі збору плацяжоў і прафесійнага пенсійнага страхавання ФСАН Уладзімір Клімчанка.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 снежня падпісаў указ нумар 500 "Аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні", якім зменены парадак выплаты ўзносаў у дзяржаўны пазабюджэтны фонд сацыяльнай абароны насельніцтва для індывідуальных прадпрымальнікаў, натарыусаў і адвакатаў. Цяпер яны могуць плаціць узносы толькі за перыяд фактычнага ажыццяўлення сваёй дзейнасці з атрыманнем даходу. Уладзімір Клімчанка ўдакладніў, што для гэтага ў дакумент індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку ўносяцца апошнія карэкціроўкі.

Дэклараваць перыяды работы ІП, натарыусы і адвакаты павінны шляхам прадастаўлення раз у год, не пазней за 31 сакавіка года, які ідзе за справаздачным, у органы фонду дакументаў індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку. Прадстаўленыя плацельшчыкамі звесткі будуць звярацца з іншымі дзяржаўнымі органамі, у тым ліку праз адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, базы даных падатковых органаў. У банках будзе запытвацца інфармацыя аб руху сродкаў на бягучых (разліковых) банкаўскіх рахунках.

Таксама ўказам нумар 500 прадастаўлена права самазанятасці фізічным асобам, якія ажыццяўляюць непрадпрымальніцкую дзейнасць, удзельнічаць у дзяржаўным сацыяльным страхаванні. "Названая вышэй мінімальная сума да іх не адносіцца. Для іх мінімальны месячны плацеж, з улікам велічыні мінімальнай заработнай платы ў студзені 2019 года, складзе Br95,7. Гэтыя асобы маюць права выбіраць форму ўнясення выплат - штомесячную або за год", - дадаў Уладзімір Клімчанка.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.