Вы тут

Улады ЗША праводзяць праверку ўкраінцаў, якія былі на інаўгурацыі Трампа


Федэральныя ўлады ЗША праводзяць праверкі ў дачыненні да шэрагу украінцаў, якія прысутнічалі на інаўгурацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Пра гэта паведаміла газета The New York Times.


Па звестках яе крыніц, на інаўгурацыю Трампа, якая адбылася 20 студзеня 2017 года, прыбылі "дзясяткі ўкраінскіх палітычных дзеячоў і бізнэсмэнаў". Некаторыя з іх, як сцвярджае выданне, сустракаліся з "уплывовымі рэспубліканцамі, членамі кангрэса і блізкімі саюзнікамі прэзідэнта Трампа". Некаторыя з гэтых украінцаў, як гаворыцца ў артыкуле, нібыта маглі "сімпатызаваць Маскве" і выказваць гатоўнасць выступіць пасярэднікамі з мэтай нармалізацыі адносін паміж Кіевам і Масквой і зняцця антырасійскіх санкцый.

Гэта, па дадзеных газеты, зацікавіла падначаленых спецпрокурора ЗША Роберта Мюлера, які вядзе разбор у сувязі з магчымым умяшаннем РФ у амерыканскія выбары, а таксама федэральных пракурораў. Следчыя, у прыватнасці, усталёўваюць, як некаторыя з украінцаў прыбылі ў ЗША, а таксама хто запрасіў іх на інаўгурацыю Трампа.

Спецслужбы ЗША інкрымінуюць Расіі ўмяшальніцтва ў амерыканскі выбарчы працэс у 2016 годзе. Расследаваннем гэтых спробаў уплыву, якія нібыта мелі месца, займаецца ўжо больш за год Мюлер. Трамп і яго памочнікі неаднаразова адхілялі падазрэнні ў якіх-небудзь неправамерных кантактах з афіцыйнымі асобамі РФ у перыяд выбарчай кампаніі. Масква таксама шмат разоў адхіляла сцвярджэнні аб спробах паўплываць на ход выбараў у ЗША.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».