Вы тут

Новая хваля дамоўных матчаў у белфутболе тычыцца гульняў ва ўсіх лігах


Па інфармацыі "Прэсбола", новая хваля дамоўных матчаў у беларускім футболе, аб якой праваахоўнікі паведамілі напярэдадні, тычыцца гульняў ва ўсіх трох дывізіёнах, а таксама двух паядынкаў 1/16 фіналу Кубка краіны.


Па звестках "Прэсбола", у аператыўнай распрацоўцы прысутнічаюць сустрэчы з удзелам чатырох каманд вышэйшай лігі, аднак куды больш канкрэтыкі - у лізе першай, дзе дзіўных матчаў набярэцца з дзясятак. Сумна, што ў новай гісторыі, верагодна, фігуруюць некаторыя з тых, хто праходзіў у той ці іншай якасці ў мінулых справах пра дамоўныя матчы. Тады АБФФ за "дамоўнікі" пажыццёва дыскваліфікавала 12 чалавек, двое былі абвешчаныя персонамі нон грата.

Таксама можна меркаваць, што ў гульнях першай лігі, якія знаходзяцца ў распрацоўцы, фігуруюць клубы, да якіх ужо меліся афіцыйныя прэтэнзіі з боку АБФФ. І калі ў бліжэйшы час на парадку дня апынецца пытанне аб вакансіях у вышэйшай лізе, то не ўсе каманды, якія прэтэндуюць на павышэнне ў класе, змогуць рэалізаваць гэта права.

Па інфармацыі "Прэсбола", адным з матчаў, якія трапілі ў поле зроку праваахоўнікаў, мог аказацца і валейбольны паядынак мужчынскіх каманд "Камунальнік" (Магілёў) - "Марка" (Віцебск). Першая партыя засталася за магілёўцамі (25:23), тры астатнія выйгралі госці (25:21, 26:24, 25:20).

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.