Вы тут

Расія не супраць абмену ўкраінскіх маракоў на арыштаваных ва Украіне расіян


Масква можа ў гэтым годзе абмяняць затрыманых у Керчанскім праліве ўкраінскіх маракоў на расіян, якія арыштаваныя або адбываюць тэрміны ва Украіне. Пра гэта "Известиям" паведаміла высокапастаўленая дыпламатычная крыніца.


Як піша выданне, абмен магчымы ўжо ў гэтым годзе, але пасля таго як расійскі суд вынесе прысуд украінскім вайскоўцам.

"Шмат што залежыць ад украінскага боку, наколькі Кіеў будзе гатовы ісці на канкрэтныя дамоўленасці. Тым не менш трэба разумець, што зараз абмяняць украінскіх маракоў немагчыма. Яны не ваеннапалонныя, як спрабуе іх выставіць Кіеў. А значыць, трэба дачакацца рашэння суда, пасля чаго можна размаўляць пра абмен, - заявіў суразмоўца, дадаўшы, што "ва ўкраінскіх турмах сядзіць досыць шмат расіян, якіх трэба вызваляць".

Аднак, паводле яго слоў, працэс абмену пачнецца не раней чым ва Украіне пройдуць прэзідэнцкія выбары, каб Пётр Парашэнка не пачаткаў "выдаваць гэта за сваю перамогу".

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.