Вы тут

У намдырэктара прыватнай фірмы знайшлі больш за кілаграм марыхуаны


Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі ў жыхара Брэста больш за 1 кг марыхуаны, паведамілі ва УУС аблвыканкама.


У поле зроку праваахоўнікаў трапіў берасцеец 1988 года нараджэння, які працаваў намеснікам дырэктара аднаго з прыватных прадпрыемстваў. У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у яго кватэры было знойдзена і канфіскавана 1086,7 г марыхуаны, якую ён захоўваў з мэтай збыту. Мужчына затрыманы. Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч.3 арт.328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) Крымінальнага кодэкса. Раней берасцеец да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Зараз яму пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі і канфіскацыя маёмасці.

За захоўванне марыхуаны ў той жа дзень быў затрыманы 25-гадовы экспедытар аднаго з ТАА ў абласным цэнтры. У дачыненні да затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт.328 КК. Праводзяцца следчыя мерапрыемствы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».