Вы тут

Міжгародняя маршрутка з'ехала ў кювет пад Навагрудкам


Маршрутка з пасажырамі апынулася ў кювеце ў Навагрудскім раёне. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Аварыя адбылася ўвечары 10 студзеня. Мікрааўтобус, які рухаўся па маршруце Гродна-Навагрудак, на закругленні дарогі ля вёскі Макрэц з'ехаў у кювет. Аўтамабіль упёрся ў насаджэнні непадалёк ад дарогі.

У Дзяржаўтаінспекцыі рэгіёну адзначылі, што ў выніку аварыі ніхто не пацярпеў. Але цяжарную пасажырку маршруткі медыкі абследуюць дадаткова.

Усе акалічнасці ДТЗ высвятляюцца.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.