Вы тут

Кітайска-беларускі маладзёжны форум упершыню пройдзе ў БДУ


Адпаведны дакумент падпісалі рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Кароль і рэктар Чжэцзянскага Шужэнь універсітэта Сюй Сюйчын. Падпісанне адбылося ў рамках афіцыйнага візіту беларускай дэлегацыі на чале з міністрам адукацыі Ігарам Карпенка ў Кітай для адкрыцця ў гэтай краіне Года беларускай адукацыі.


Сумеснае правядзенне маладзёжнага форуму дазволіць умацаваць супрацоўніцтва і дружалюбныя адносіны паміж дзвюма краінамі і ўніверсітэтамі, а таксама паспрыяе развіццю навуковых сувязяў паміж маладымі навукоўцамі. Форум стане ўнікальнай пляцоўкай па абмене інавацыйнымі ідэямі і тэхналогіямі ў розных навуковых галінах. Праблемнае поле ахопіць пытанні аховы навакольнага асяроддзя, інфарматыку, апрацоўку вялікіх масіваў дадзеных, стварэнне камп'ютарных праграм і сетак на аснове тэхналогій “штучнага інтэлекту” і іншыя. Мяркуецца, што маштабная падзея пройдзе ў БДУ ў маі бягучага года, а ў будучыні плануецца яго арганізацыя па чарзе раз у два гады.

Праграма візіту беларускай дэлегацыі ў Кітай уключала ўдзел яе прадстаўнікоў у канферэнцыі “Пытанні і перспектывы развіцця беларуска-кітайскіх адносін у сферы адукацыі”.  Андрэй Кароль выступіў на канферэнцыі з дакладам аб супрацоўніцтве БДУ з універсітэтамі і навукова-даследчымі арганізацыямі Кітая. Акрамя таго, адбыўся шэраг сустрэч з кіраўніцтвам кітайскіх ВНУ па пытаннях перспектыўных для ўзаемадзеяння напрамкаў.

Беларуская дэлегацыя наведала таксама цэнтр вывучэння Беларусі пры Даляньскім політэхнічным універсітэце. Акрамя таго, адбыліся перамовы кіраўніцтва БДУ і ДПУ, вынікам якіх стала падпісанне двух дакументаў. Адзін з іх прадугледжвае стварэнне сумеснага навукова-інавацыйнага цэнтра на базе Сумеснага інстытута БДУ-ДПУ, а другі — адкрыццё сумеснай адукацыйнай структуры на базе БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Догляд займае не больш за хвіліну». Як правяраюць наведвальнікаў перад уваходам у фан-зону?

«Догляд займае не больш за хвіліну». Як правяраюць наведвальнікаў перад уваходам у фан-зону?

Пералік рэчаў, забароненых да праносу, змешчаны на ўваходзе ў кантрольна-прапускны пункт.

Эканоміка

Што мы купляем праз інтэрнэт, і чаму айчынны гандаль у сеціве прайграе

Што мы купляем праз інтэрнэт, і чаму айчынны гандаль у сеціве прайграе

Электронны гандаль у нашай краіне працягвае расці. 

Грамадства

Мінчанка трымае ў аднапакаёвай кватэры жывога пітона

Мінчанка трымае ў аднапакаёвай кватэры жывога пітона

У Машы Афанасій жыве каля года. Такі незвычайны падарунак ёй зрабіў сябар.