Вы тут

МЗС РФ: Курс на пашырэнне ўзаемадзеяння з Беларуссю не падлягае сумненню


Курс на пашырэнне стратэгічнага ўзаемадзеяння Расіі з Беларуссю не падлягае сумненню. Аб гэтым заявіла сёння на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава, паведамляе БЕЛТА.


"Беларусь - наш надзейны саюзнік, партнёр, - сказала Марыя Захарава. - Курс на пашырэнне стратэгічнага ўзаемадзеяння з Мінскам не падлягае сумненню, гэта замацавана, у прыватнасці, у канцэпцыі расійскай знешняй палітыкі".

На яе думку, існуюць магчымасці для павышэння эфектыўнасці Саюзнай дзяржавы і менавіта з гэтай мэтай створана спецыяльная беларуска-расійская рабочая група.

"Што ж датычыцца канкрэтных пытанняў, якія былі закрануты Прэзідэнтам Беларусі (пастаўкі сельгаспрадукцыі, падатковы манеўр, аўтамабільныя перавозкі і шмат іншага), - па іх вядзецца дыялог па лініі профільных ведамстваў", - дадала Марыя Захарава.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».