Вы тут

Аплата праезду ў метро цяпер і бескантактавымі карткамі Белкарт-Maestro


З 11 студзеня на турнікетах станцый Мінскага метро можна аплаціць праезд яшчэ і бескантактавымі банкаўскімі картамі Белкарт-Maestro, паведамілі ў прэс-службе метрапалітэна.


Мінскі метрапалітэн сумесна з ААТ “БПС-Сбербанк”, аплатнай сістэмай БелКарт і кампаніяй IBA Group пашырыў магчымасці аплаты праезду бескантактавымі банкаўскімі картамі на турнікетах сталічнага метро. З 11 студзеня трымальнікам банкаўскіх карт аплатнай сістэмы БелКарт (банкаўскія карты БелКарт-Maestro з бескантактавым інтэрфейсам) таксама прадастаўлена магчымасць скарыстацца сэрвісам бескантактавых разлікаў за паездкі ў метро. Кошт праезду аналагічны цане жэтона.

Для аплаты праезду дастаткова паднесці банкаўскую карту да валідатара. Акрамя банкаўскай карты, разлічвацца за праезд можна смартфонам ці іншым гаджэтам (бірулькамі, гадзіннікамі і іншымі прыладамі) з падтрымкай тэхналогіі NFC.

“Звяртаем увагу пасажыраў, што ў 2018 годзе партнёрамі метрапалітэна рэалізаваны механізм аб'яднання некалькіх паспяховых аплат праезду, здзейсненых на працягу 48 гадзін, у адну транзакцыю з адначасовым спісаннем з рахунку трымальніка карты. На дадзеным этапе максімальную колькасць аперацый, якія могуць агрэгавацца ў адну транзакцыю - не больш за тры паспяховыя аплаты праезду. Зыходзячы з дзеючага тарыфу за праезд у метро 65 капеек, сума адной транзакцыі не перавышае 1 рубель 95 капеек", - паведамілі ў банку.

Таксама нагадваем пасажырам, што, каб пазбегнуць непажаданага спісання грашовых сродкаў, неабходна прыкладваць да валідатора толькі тую карту, з дапамогай якой пасажыр жадае аплаціць праезд.

Пры неабходнасці атрымання дадатковай інфармацыі і электронных карт-чэкаў па здзейсненых плацяжах банкаўскай бескантактавай картай на турнікетах метрапалітэна, звяртайцеся на партал paybaycard.by або ў Цэнтр падтрымкі кліентаў кампаніі IBA Group па тэлефоне: +375 17 217-39-50.

Карыстальнікі сэрвісу могуць адсочваць здзейсненыя паездкі, а таксама сумы аплаты па іх у асабістым кабінеце на сайце paybycard.by.

Тэлефон кантакт-цэнтра ААТ “БПС-Сбербанк”: 148”.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».