Вы тут

Шматдзетная сям'я ледзь не загінула на пажары ў Пінску


Амаль у тры гадзіны ночы ратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што ў пад'ездзе жылой дзевяціпавярхоўкі на вуліцы Ільіна ў Пінску ідзе моцны дым. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, высветлілася, што пажар адбыўся ў трохпакаёвай кватэры на сёмым паверсе.


Гаспадыня, якая знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем, да прыезду ратавальнікаў самастойна эвакуіравала шэсць дзяцей. Работнікі МНС на насілках, а таксама з са спецыяльнымі маскамі, выратавалі чатырох чалавек з паверху вышэй (з іх адно дзіця) ​​і эвакуіравалі яшчэ 15, двое з іх -- дзеці.

Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі гаспадыня кватэры, дзе адбыўся пажар, і шасцёра яе дзяцей пасля агляду былі шпіталізаваны з папярэднім дыягназам “атручэнне прадуктамі гарэння”, паведамілі ў МНС.

У выніку агнём знішчана маёмасць у жылым пакоі, закураны сцены і столь у кватэры. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаюцца дзве версіі -- неасцярожнае абыходжанне з агнём з боку гаспадыні кватэры і дзіцячае свавольства з агнём.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.