Вы тут

У Магілёў едзе M@rt.кантакт


Квіткі на прадстаўленні папулярнага міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму, які па традыцыі пачнецца з 21 сакавіка і закончыцца ў міжнародны дзень тэатра 27 сакавіка, паступяць у продаж ужо на наступным тыдні — 15 студзеня. Як паказвае практыка, большая іх частка раскупляецца ўжо ў першыя дні. Фестывальная афіша абяцае быць насычаная і цікавая. У асноўнай праграме форуму 23 спектаклі і тэатральныя праекты 23 тэатраў з 10 краін свету. Госці прыедуць з Беларусі, Расіі, Грузіі, Латвіі, Арменіі, Украіны, Ізраіля, Прыднястроўя, Польшчы, Літвы.


— Мы запрасілі як новыя калектывы, так і тыя, чыя творчасць спадабалася магіляўчанам — гэта тэатр «Майстэрня» і «Невялікі драматычны тэатр» з Санкт-Пецярбурга, — расказаў дырэктар Магілёўскага абласнога тэатра Андрэй НОВІКАЎ. — З цікавых асоб, якія далі згоду на ўдзел у фестывалі, мы чакаем вядучых рэжысёраў і педагогаў — Льва Эрэнбурга, Рыгора Казлова, заслужаную артыстку Арменіі Нарынэ Грыгаран з бліскучым монаспектаклем. Да нас прыедзе Вялікі тэатр лялек з Санкт-Пецярбурга са сваім натхняльнікам — галоўным рэжысёрам Русланам Курашовым. Ён вязе пастаноўку «Чужы» паводле аднайменнай аповесці Альбера Камю.

Наогул, у праграме шмат класікі: Чэхаў, Мальер, Гогаль, Шварц, Шэкспір. Але гэта новыя прачытанні вядомых нам тэкстаў: падзеі там часцей за ўсё падаюцца гратэскна, нават карыкатурна.

Традыцыйна ў рамках форуму адбудуцца майстар-класы, будзе працаваць майстэрня маладой рэжысуры, пройдуць абмеркаванні пастановак з удзелам вядучых тэатразнаўцаў. Упершыню будзе прадстаўлена аж тры спектаклі на беларускай мове — гэта «Рэвізор» знакамітых рэжысёраў Мікалая Пінігіна і Дзмітрыя Цішко ў выкананні артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, пастаноўка маладога рэжысёра Камілі Хусаінавай «Жоўты пясочак» па матывах аповесці Васіля Быкава, дзе ролі выконваюць артысты Магілёўскага драмтэатра, і «Паляванне на сябе» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Застаецца дадаць, што цана білетаў у гэтым годзе складае ад 10 да 35 рублёў. Набыць іх можна і праз інтэрнэт — на сайце драмтэатра размешчана спецыяльная спасылка.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.