Вы тут

Вялікі калядны баль пройдзе ў ноч з 13 на 14 студзеня


«Прывід оперы» са знакамітага рамана Гастона Леру на адну ноч паселіцца ў Нацыянальным тэатры оперы і балета Беларусі. Менавіта гэты раман стане тэмай 10-га па ліку Вялікага каляднага балю, што пройдзе ў ноч з 13 на 14 студзеня.


Улічваючы тэму і круглую дату, юбілейны баль арганізатары абяцаюць зрабіць загадкавым, поўным цудаў, ілюзій, містыфікацый і нестандартных рэжысёрскіх хадоў. Дамы і кавалеры ў арыгінальных масках і вячэрніх уборах, «жывыя скульптуры», шакаладны фантан і фотабудка для імгненных здымкаў, мім-віктарына для знаўцаў тэатра і снежнае шоу, танцавальны экспрэс-курс і караоке з опернымі зоркамі, шахматны «аўтамат», прыдуманы яшчэ ў XVІІІ стагоддзі, а таксама астролагі, майстры таро і хіраманты і — упершыню — майстры па бодзіграфе, якія робяць і расшыфроўваюць унікальныя карты-структуры кожнага чалавека... Апоўначы на галоўнай сцэне пачнецца канцэрт-сюрпрыз, дэталі якога галоўны рэжысёр тэатра Міхаіл Панджавідзэ трымае ў найстражэйшым сакрэце. Як плануецца, баль працягнецца прыкладна да чатырох гадзін раніцы.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота Таццяны ТКАЧОВАЙ

Загаловак у газеце: Баль з прывідам

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.