Вы тут

Споўнілася 40 год, як Уладзімір Ліпскі ўзначальвае часопіс «Вясёлка»


«У кожным слове, у кожнай думцы — паэзія» — так характарызуе творчасць Уладзіміра Ліпскага народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч. З нагоды саракагадовага юбілею пісьменніка на пасадзе галоўнага рэдактара часопіса «Вясёлка» зладжаны творчы літаратурны вечар «Дзялюся крыламі». Своеасаблівы літаратурны спектакль пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, артыста і рэжысёра Валерыя Анісенкі напоўніўся, галоўным чынам, чытаннем урыўкаў з твораў Уладзіміра Ліпскага, а таксама музычным акампанементам.


Чыталі фрагменты твораў і віншавалі пісьменніка дырэктар выдавецтва «Адукацыя і выхаванне», журналіст і педагог Мікалай Супрановіч, народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, заслужаны артыст Леанід Улашчанка, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, рэжысёр, артыст Валерый Анісенка, пісьменнікі Анатоль Зэкаў, Рыгор Бабчанок, спявак Іван Буслай, вядучы Станіслаў Ліпскі, а таксама пераможцы рэспубліканскага дзіцячага конкурсу «Жывая класіка», землякі пісьменніка і інш.

Уладзімір Ліпскі — пісьменнік, грамадскі дзеяч, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат міжнароднай прэміі імя Альберта Швейцэра і расійскай прэміі імя Аляксандра Грына. Да таго ж творца ўзначальвае Беларускі дзіцячы фонд і з'яўляецца ініцыятарам і старшынёй журы Усебеларускага фестывалю народнага гумару ў Аўцюках. Аўтар амаль сямідзесяці кніг для дзяцей і дарослых. Творы пісьменніка перакладзены на рускую, украінскую, нямецкую і літоўскую мовы.

— Аб'ектам творчасці Уладзіміра Ліпскага з'яўляецца, безумоўна, уся Беларусь: яе гісторыя, цікавая, часам пакутлівая, і вельмі-вельмі прыгожая, — зазначыў у прывітальным слове Мікалай Супрановіч. — Я як дырэктар выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» ганаруся, што мы шмат гадоў творча супрацоўнічаем з Уладзімірам Сцяпанавічам. За гэты час выпушчаны шэраг кніг, арганізавана многа цікавых праектаў, сярод якіх — «Бібліятэка часопіса «Вясёлка»». Гэта тая серыя, якая расказвае пра дзіцячых пісьменнікаў, што рабілі свае першыя крокі, агучвалі першыя словы менавіта на старонках гэтага часопіса. Сёння развіваецца і набірае моц такі значны праект, як серыя «Асобы». Ужо выйшлі кнігі пра акадэміка Віктара Парфёнава, касманаўта Пятра Клімука, пісьменніка Рыгора Бабчанка, а таксама кніга да 75-годдзя Уладзіміра Ліпскага. За кожнай кнігай — вялікая постаць.

Яўгенія ШЫЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.