Вы тут

Кніжную выставу прысвецяць Году малой радзімы і ІІ Еўрапейскім гульням


XXVІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе з 6 да 10 лютага ў выставачным комплексе «БелЭкспа», што на праспекце Пераможцаў, 14. Сёлета кніжны форум мяркуецца прысвяціць Году малой радзімы і ІІ Еўрапейскім гульням. Асаблівая ўвага будзе звернута і на юбілеі класікаў беларускай літаратуры, на памятныя гістарычныя даты нашай краіны.


Упершыню выстаўка пройдзе не толькі на пляцоўках выставачнага комплексу, але і ў кнігарнях, бібліятэках і музеях. Запланаваны літаратурныя экскурсіі і паэтычныя маршруты. Адбудуцца тэматычныя семінары, на якіх плануецца абмеркаваць сусветныя тэндэнцыі ў афармленні кніг, краўдфандынг (збор грошай на пэўны культурны праект праз інтэрнэт), літаратурную крытыку і блогінг, работу ў сацыяльных сетках, у тым ліку па папулярызацыі новых выданняў.

Як заўсёды, падчас выставы пройдуць сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, мастакамі. Не абыдзецца кірмаш і без прэзентацый кніг, круглых сталоў, аўтограф-сесій выдатных пісьменнікаў, некаторыя з іх правядуць майстар-класы. Будзе працаваць і асобная дзіцячая пляцоўка.

Экспазіцыя «Друкарскі двор XVІ стагоддзя» прадэманструе ўнікальную абстаноўку старадаўняй друкарні. Там, ужо традыцыйна, ахвотныя змогуць уласнымі рукамі надрукаваць старонкі кніг па старадаўняй тэхналогіі. І нават зрабіць паперу з ільну!

Як заўсёды, адна з ключавых падзей выстаўкі — міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час». 6 і 7 лютага ў ім прымуць удзел аўтары з краін блізкага і далёкага замежжа. Таксама цікавасць выкліча семінар маладых літаратараў і перакладчыкаў.

На цэнтральнай пляцоўцы пройдзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў 58-га нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» і конкурсу маладых літаратараў «Першацвет». А ганаровым госцем кніжнага форуму сёлета стануць Злучаныя Штаты Амерыкі.

Нагадаем, што ў кніжнай выстаўцы бяруць удзел як выдаўцы, так і кнігагандляры, вытворцы паліграфічнай прадукцыі. Тут традыцыйна не толькі набываюцца актуальныя кнігі, але і сустракаюцца даўнія сябры і падпісваюцца новыя дамовы.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Загаловак у газеце: Для аўтараў і чытачоў

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.