Вы тут

Добрым спецыялістам — добры заробак*


ААТ «Юбілейны-Агра» — адзін з лідараў аграпрамысловага комплексу Буда-Кашалёўскага раёна. Спецыялізацыя прадпрыемства — вырошчванне збожжавых, зернебабовых і кармавых культур, а таксама вытворчасць малака і мяса. Тут робяць стаўку на ўкараненне прагрэсіўных тэхналогій і павышэнне эфектыўнасці земляў. Дарэчы, агульная зямельная плошча складае больш як 8,5 тысячы га сельгасугоддзяў.


Пагодныя ўмовы летась адмоўна паўплывалі на канчатковыя вынікі сельскагаспадарчага года. У ААТ «Юбілейны-Агра» валавы збор збожжавых і зернебабовых культур склаў 7776 тон пры сярэдняй ураджайнасці 20,9 ц/га. Пры гэтым гаспадарка выйшла ў раённыя лідары па нарыхтоўцы кармоў. Менавіта «Юбілейны-Агра» летась стаў пераможцам раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур, нарыхтоўцы травяных кармоў. Гэта было адзначана на раённых «Дажынках».

У гаспадарцы на ўмоўную галаву жывёлы на зімоўку назапашана па 37 цэнтнераў кармавых адзінак. Умацоўваць кармавую базу тут пачалі адначасова з павелічэннем пагалоўя жывёл. За апошнія тры гады яго колькасць павялічылася на дзве тысячы галоў і сёння складае звыш пяці тысяч.

— Для забеспячэння жывёлы якаснымі кармамі мы сваімі сіламі пабудавалі сіласна-сянажную траншэю на 10 тысяч тон, — расказвае дырэктар ААТ «Юбілейны-Агра» Васіль РУДЗЕНКА. — Таксама пабудавалі сарай для вырошчвання маладняка, паколькі мы будзем і надалей павялічваць пагалоўе статка. Валавы надой за 2018 год склаў 6678 тон пры ўдоі на карову 5071 кілаграм. План па вытворчасці малака мы выканалі на 104,7 %. Рэнтабельнасць вытворчасці малака склала 9,7 %.

Сёння на тэрыторыі гаспадаркі — дзве малочнатаварныя фермы і даільна-малочны блок. Планавая мадэрнізацыя жывёлагадоўчых аб'ектаў і абнаўленне абсталявання дазваляюць павялічваць аб'ёмы вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі і паляпшаць яе якасць. Летась тут рэканструявалі памяшканне для ўтрымання маладняку на МТФ «Негаўка» і арачнік для ўтрымання маладняку на ДМБ «Негаўка».

На прадпрыемстве многа робіцца для паляпшэння ўмоў працы і адпачынку ў структурных падраздзяленнях. На МТФ «Негаўка», МТФ «Ліпінічы», ДМБ «Негаўка» абсталяваны душавыя, гардэробныя, туалеты, пакоі адпачынку, прыёму ежы з мікрахвалёвымі печамі і электрачайнікамі. На МТП «Негаўка» ёсць лазня і душавы пакой, пакой прыёму ежы. Ва ўсіх структурных падраздзяленнях гаспадаркі ўсталяваны апараты для награвання вады. Работнікі забяспечаны спецадзеннем.

На сённяшні дзень у гаспадарцы па размеркаванні працуюць шэсць маладых спецыялістаў, тры пасля адпрацоўкі працягваюць працаваць на прадпрыемстве. Дырэктар ААТ «Юбілейны-Агра» Васіль РУДЗЕНКА гаворыць, што пакуль застаецца пэўны дэфіцыт высокакваліфікаваных кадраў:

— Не хапае інжынераў і жывёлаводаў. У нас сёння ёсць вакансіі галоўнага інжынера і галоўнага заатэхніка. Мы шукаем спецыялістаў, якім гарантавана абяцаем заробак у 1000 рублёў. Дадаткова можна зарабіць яшчэ каля 600 — за выкананне асобных аперацый.

Між тым, каб прыцягнуць і замацаваць размеркаваных на працу маладых спецыялістаў, на прадпрыемстве выдзяляюцца не толькі пад'ёмныя ў памеры аднаго службовага акладу, але і ўсталёўваецца павышэнне тарыфнай стаўкі да 50 %, даецца дадатковы заахвочвальны адпачынак да трох каляндарных дзён, аплачваюцца адпачынак, звязаны з далейшым навучаннем, і выдаткі, звязаныя з найманнем жылля. Таксама аказваецца аднаразовая матэрыяльная дапамога ў памеры пяці базавых велічынь тым юнакам, што вярнуліся пасля армейскай службы на ранейшае месца працы.

Ва ўсіх структурных падраздзяленнях ААТ «Юбілейны-Агра» праводзіцца работа па добраўпарадкаванні. Перыядычна — касметычны рамонт памяшканняў і своечасовае абкошванне пустазелля на ўсёй тэрыторыі прадпрыемства. Сумесна з прафсаюзным камітэтам і членамі першаснай арганізацыі БРСМ работнікі прадпрыемства ўдзельнічаюць у суботніках на падведамаснай тэрыторыі.

Адміністрацыя гаспадаркі аддае вялікую ўвагу арганізацыі вольнага часу сваіх супрацоўнікаў. Для заняткаў фізкультурай тут абсталявана трэнажорная зала, ёсць сталы для гульні ў тэніс і більярд, якія карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў супрацоўнікоў гаспадаркі і жыхароў найбліжэйшых населеных пунктаў. Сфарміравана каманда па футболе, а для яе ўдзельнікаў набыты форма і інвентар. Дарэчы, каманда заняла другое месца ў раённым спаборніцтве па футболе. Супрацоўнікі гаспадаркі ў раённых спаборніцтвах па гіравым спорце занялі трэцяе месца. У дартсе каманда стала трэцяй, а ў спаборніцтвах па більярдзе заняла другое месца.

Малады спецыяліст — ветурач Марына КАСЦЮЧЭНКА

У ААТ «Юбілейны-Агра» клапоцяцца пра тое, каб кожны работнік адчуваў сябе неад'емнай паўнапраўнай часцінкай калектыву, свядома імкнуўся выконваць свае грамадзянскія і прафесійныя абавязкі. Прадпрыемства зацікаўлена ва ўзаемавыгадных партнёрскіх адносінах ва ўсіх кірунках сваёй дзейнасці.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

УНП 491476895

*На правах рэкламы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».