Вы тут

Курс — на дакладнае земляробства*


Рэспубліканскае даччынае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Беларуснафта-Асобіна», якое ўваходзіць у склад вытворчага аб'яднання «Беларуснафта» — самы буйны вытворца мяса птушкі ў Гомельскай вобласці.


Прадукцыя добра вядомая спажыўцам сваёй высокай якасцю, а брэнд «Смачная птушка» карыстаецца папулярнасцю не толькі на Гомельшчыне, але і ў іншых абласцях Беларусі і за яе межамі. На прадпрыемстве працуе цэх паглыбленай перапрацоўкі мяса птушкі магутнасцю 5 тон у змену. На сённяшні дзень у гандлёвай сетцы прадстаўлена больш за 200 найменняў прадукцыі.

Гандлёвая марка «Асобіна» — гэта шырокі асартымент прадуктаў з ахалоджанага мяса: кураняты бройлеры, разробліванне рознай ступені перапрацоўкі (кумпячкі, галёнкі, крылцы, фаршы і іншае), а таксама натуральныя прадукты з мяса са спецыямі ў розных марынадах (шашлыкі, барбекю), шырокі асартымент варана-вэнджаных вырабаў з мяса птушкі.

Каўбасныя вырабы, сасіскі, сардэлькі, вэнджаніна гандлёвай маркі «Асобіна» вылучаюцца натуральным смакам, вырабляюцца толькі з ахалоджанага мяса, якое дазваляе захаваць у прадукце самыя важныя мікраэлементы і пажыўныя рэчывы, неабходныя арганізму чалавека.

Плошча, якую займаюць землі і вытворчыя аб'екты сельскагаспадарчага прызначэння, складае каля 10 500 гектараў. Землі тут цалкам выкарыстоўваюцца для забеспячэння асноўнай вытворчасці якасным кормам. Для гэтага сканцэнтраваліся на вырошчванні пшаніцы і кукурузы. Менавіта гэтыя культуры — аснова ідэальнага корму для птушкі. Намеснік дырэктара па сельскай гаспадарцы Мікалай ДОЛІЧ гаворыць, што ў 2018 годзе ў першую чаргу за кошт кукурузы атрымалася дасягнуць максімальнага для прадпрыемства выхаду валавой вытворчасці збожжа:

— Пры тым, што пасяўныя плошчы пад кукурузу ў нас паменшыліся амаль на тысячу гектараў, яе валавы збор значна вырас. Для параўнання: калі ў 2017 годзе было намалочана 17 000 тон, то летась — 25 700.
У нас традыцыйна падводзяцца вынікі па зборы ўраджаю з улікам сабранага зерня кукурузы. Мы летась дадаткова атрымалі 4 тысячы тон зерня да ўзроўню папярэдняга года. Прыемна, што наш экіпаж механізатараў быў адзначаны на абласных «Дажынках». Менавіта дзякуючы самаадданасці нашых механізатараў і ўсяго калектыву прадпрыемства дасягнула станоўчых вынікаў.

Сёння патрэба птушкафабрыкі «Беларуснафта-Асобіна» ў зерні складае 72 тысячы тон у год. З той зямлі, што ёсць у прадпрыемства, у самыя спрыяльныя гады збіраюць палову ад неабходнай колькасці збожжавых для вытворчасці корму для птушкі. Магутнасці прадпрыемства такія вялікія, што астатняе даводзіцца закупляць.

— Удасканальванне тэхналогій апрацоўкі глебы прыносіць пэўныя вынікі, але ж вытворчасць трэба павялічыць мінімум у два разы, — вызначае задачы Мікалай Доліч. — У нас сёння склалася надзейная агратэхнічная тэхналогія. Часткова, на асобных, лёгкіх па сваім складзе землях, мы пачалі выкарыстоўваць метад безадвальнай апрацоўкі глебы. Гэта важна з эканамічнага пункту гледжання, а яшчэ і таму, што не парушаецца мікрафлора. Апошнім часам шмат увагі ўдзяляем кантролю за работай механізатараў. Цяпер пачалі шчыльна займацца дакладным земляробствам. Гэта такая сістэма кіравання прадукцыйнасцю пасеваў, заснаваная на выкарыстанні комплексу спадарожнікавых і камп'ютарных тэхналогій. Замест таго, каб араць, сеяць, уносіць угнаенні прыблізна, як гэта рабілася звычайна, сёння можна вельмі дакладна разлічыць колькасць насення, угнаенняў і іншых рэсурсаў для кожнага ўчастка поля. Урэшце такі падыход дазволіць зменшыць выдаткі і павялічыць аддачу зямлі. Пакуль мы ўкаранілі першую частку такой сістэмы. У нас усе трактары абсталяваны GРS-навігацыяй. Гэта дазваляе ў рэжыме рэальнага часу сачыць за кожнай машынай: з якой хуткасцю рухаецца, якія аперацыі выконвае, як выконвае, які расход паліва, як працуе рухавік, ці ёсць парушэнні пры сяўбе ці апрацоўцы глебы...

Каб падрабязна азнаёміцца з новымі агратэхнічнымі тэхналогіямі, спецыялісты прадпрыемства выязджалі на Міншчыну, у агракамбінат «Ждановічы». Там вывучалі арганізацыю сістэмы працы па дакладным земляробстве. Мікалай Доліч кажа, што пры ўкараненні такой тэхналогіі ў тым ліку некалькі лягчэйшай стане праца механізатараў:

— Мяркуецца, што пры новай навігацыйнай сістэме, якая дзейнічае праз спадарожнік, машына зможа практычна самастойна, без умяшальніцтва механізатара, рухацца па полі. У нас ёсць праграма, згодна з якой будзем вырашаць праблему з вытворчасцю збожжавых культур —
у першую чаргу за кошт павышэння ўраджайнасці. Запланавалі шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на абнаўленне машынна-трактарнага парка. Плануем закупіць машыны для ўнясення мінеральных угнаенняў, дыскавыя бароны, рознаглыбінныя культыватары і энерганасычаны трактар. Таксама будзем купляць высокапрадукцыйныя агрэгаты для сяўбы збожжавых і кукурузы.

На прадпрыемстве «Беларуснафта-Асобіна» сёння робяць асноўную стаўку на развіццё, таму інвестуюць сродкі ў мадэрнізацыю вытворчасці і заўсёды гатовы да інавацый.


Аляксандр Панкоў і Дзяніс Філіпаў на камбайне КЗС-1218 «Палессе» ўбралі 760 гектараў з умоўным намалотам 1673 тоны і занялі трэцяе месца на Гомельшчыне. Да таго ж у раённым спаборніцтве механізатары «Беларуснафта-Асобіна» занялі практычна ўвесь п'едэстал — восем супрацоўнікаў атрымалі заслужаныя ўзнагароды. У тым ліку лідарам у раёне прызнаны маладзёжны экіпаж у складзе Андрэя ГУСАРАВА і Аляксандра ПІНЬКОЎСКАГА.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

УНП 490420663

На правах рэкламы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Асваенне адчужэння. Што паглядзець падчас экскурсіі ў радыяцыйнай зоне?

Асваенне адчужэння. Што паглядзець падчас экскурсіі ў радыяцыйнай зоне?

Ці небяспечныя такія «вылазкі» і колькі яны каштуюць?

Грамадства

Мітрапаліт Павел: Я ўдзячны, што Гасподзь павёў мяне па гэтым шляху

Мітрапаліт Павел: Я ўдзячны, што Гасподзь павёў мяне па гэтым шляху

Уладыка расказаў, чаму з асцярогай упершыню ехаў у Мінск у якасці мітрапаліта.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Добрая жонка і дома рай, а благая — хоць цягу дай

Грамадства

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Аўтар «Звязды» расказвае на прыкладзе сваёй сям'і.