Вы тут

БРСМ рыхтуе стратэгію развіцця арганізацыі на бліжэйшыя 5 гадоў


БРСМ рыхтуе стратэгію развіцця маладзёжнай арганізацыі на бліжэйшыя 5 гадоў, паведаміў БЕЛТА першы сакратар ЦК ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Дзмітрый Варанюк.


"Цяпер мы рыхтуем стратэгію развіцця маладзёжнай арганізацыі на бліжэйшыя 5 гадоў. Дарэчы, у нас праходзіць вялікае даследаванне ўнутры арганізацыі. Гэта дасць нам дакладнае разуменне, як рухацца далей. Таму што мы хочам развівацца, шукаем новыя формы і метады работы, хочам нейкія моманты перабудаваць, каб нашы праекты зайгралі яркімі фарбамі, каб перш за ўсё быў зваротны водгук ад усіх маладых людзей нашай краіны", - расказаў Дзмітрый Варанюк. 

Паводле яго слоў, у 2019 годзе далейшае развіццё атрымае студатрадаўскі рух і валанцёрскія праекты. "У гэтым годзе Беларусь прымае II Еўрапейскія гульні, у час якіх маладыя людзі таксама павінны праявіць сябе, паказаць краіну, раскрыць яе для гасцей. Мы разам працуем з Дырэкцыяй II Еўрапейскіх гульняў, у частцы валанцёрства, маладзёжных атрадаў аховы правапарадку і студэнцкіх атрадаў. Гэта значыць, наша моладзь актыўна будзе задзейнічана на ўсіх этапах падрыхтоўкі і правядзення II Еўрапейскіх гульняў. Таксама атрымае развіццё наш традыцыйны рэспубліканскі праект "100 ідэй для Беларусі". Цяпер мы актыўна шукаем дадатковыя крыніцы фінансавання, таму што вельмі важна, каб кожная ідэя маладога чалавека, якую мы заўважылі, мела ў далейшым фінансавае і інтэлектуальнае суправаджэнне", - адзначыў першы сакратар ЦК БРСМ. 

Што датычыцца новых праектаў, то адзін з іх будзе запушчаны гэтай вясной - гэта паркі сямейных дрэў. "Цяпер мы думаем, як рэалізаваць праект, каб кожная сям'я магла пасадзіць сваё дрэва. Спадзяюся, што к пачатку лета нашы паркі заквітнеюць па ўсёй Беларусі", - падкрэсліў Дзмітрый Варанюк.

Выбар рэдакцыі

Культура

Як у Чавускім раёне праводзіліся святыя вечары

Як у Чавускім раёне праводзіліся святыя вечары

Традыцыя варажыць на нарачонага прыйшла з язычніцкіх часоў.

Грамадства

Мастацкі кіраўнік «Песняроў» пра радасці і складанасці сямейнага жыцця

Мастацкі кіраўнік «Песняроў» пра радасці і складанасці сямейнага жыцця

«Я лічу, што мужчына можа заводзіць сям'ю, калі ў яго ўжо ёсць сваё жыллё або выразная перспектыва, калі яно з'явіцца».

Грамадства

Небяспечныя гульні. На што трэба звярнуць увагу бацькам падлеткаў

Небяспечныя гульні. На што трэба звярнуць увагу бацькам падлеткаў

Днямі суд Першамайскага раёна Мінска абвясціў прысуд удзельнікам вечарынкі, падчас якой 19-гадовая дзяўчына загінула ад ужывання псіхатропу

Эканоміка

Падрыхтаваны праект новага ўказа аб аднаўляльных крыніцах энергіі

Падрыхтаваны праект новага ўказа аб аднаўляльных крыніцах энергіі

Так званая «зялёная» энергетыка ў апошнія гады развіваецца ў нашай краіне хуткімі тэмпамі.