Вы тут

Плот для абароны ад дзікіх сланоў


Узводзяць уздоўж чыгункі Кітай – Лаос.


Уздоўж чыгункі Кітай--Лаос будаўнікі усталёўваюць агароджу для абароны ад дзікіх сланоў, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

Ужо быў пабудаваны 6-кіламетровы плот на адным з участкаў. У Куньмінскім падраздзяленні Кітайскай чыгуначнай карпарацыі паведамілі, што трэба будзе ўсталяваць плот агульнай працягласцю 36 кіламетраў. Дарога Кітай - Лаос праходзіць праз арэал пасялення дзікіх сланоў на тэрыторыі правінцыі  Юньнань на паўднёва-захадзе Кітая. Тут было завершана будаўніцтва групы тунэляў на чыгуначнай магістралі.

Менеджэр праекта Чжэн Сяньцань адзначыў, што пры распрацоўцы плана ўлічвалася неабходнасць абмінуць шляхі міграцыі дзікіх сланоў. Пры будаўніцтве плота выкарыстоўваюцца тэхналогіі ізаляцыі святла і шуму, каб яшчэ больш знізіць ўздзеянне чыгункі на дзікіх жывёл.

У гэтым раёне жывуць каля 300 дзікіх сланоў. Чакаецца, што рух па чыгунцы Кітай - Лаос будзе адкрыты да канца 2021 года. Гэта дазволіць скараціць час у шляху паміж Куньмінам і В’ентьянам да паловы дня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?