Вы тут

Мэр Гданьска перанёс аперацыю пасля замаху. Ён у цяжкім стане


Мэр польскага горада Гданьска Павел Адамовіч, якога паранілі нажом падчас дабрачыннага канцэрту, знаходзіцца ў крытычным стане.


Фота ЕРА

Увечары ў нядзелю невядомы мужчына выбег на сцэну ў разгар канцэрту і на вачах у сотняў чалавек некалькі разоў ударыў палітыка нажом. Ён крычаў са сцэны, што яго незаконна асудзілі і катавалі ў турме.

За час аперацыі, якая працягвалася пяць гадзiн, мэру пералілі 41 порцыю крыві.

"Ён знаходзіцца ў вельмі, вельмі цяжкім стане. У бліжэйшыя гадзіны ўсё стане зразумела", - сказаў хірург Клінічнага цэнтра медыцынскага універсітэта Томаш Стэфаняк, які апераваў мэра.

Па словах урачоў, у 53-гадовага Адамовіча рана сэрца, акрамя таго пашкоджаныя органы брушнай паражніны.

Паліцыя затрымала падазраванага ў нападзе - 27-гадовага мясцовага жыхара, які нядаўна выйшаў з турмы.

Паліцыянты спрабуюць высветліць, як зламысніку атрымалася так блізка падысці да мэра падчас канцэрту. Па некаторых дадзеных, які нападаў скарыстаўся журналісцкім пасведчаннем, каб патрапіць на сцэну.

Пасля нападу мужчына некалькі секунд хадзіў па сцэне з паднятымі рукамі, пасля чаго ўзяў мікрафон і сказаў, што сядзеў у турме, і што ён невінаваты.

Ён таксама пракрычаў: "Адамовіч памёр" і дадаў, што ў турме падвяргаўся катаванням.

Паводле яго слоў, ён трапіў у турму пры ранейшым ўрадзе, калі кіруючай партыяй была "Грамадзянская платформа", дзе ў мінулым складаўся і Адамовіч.

Адамовіч кіруе Гданьскам 20 гадоў. На мясцовых выбарах 2018 года ён атрымаў 65% галасоў. Ліберальны палітык, ён выступае за правы меншасцяў.

Міністр унутраных спраў Польшчы Яахім Брудзіньскі назваў напад "актам невытлумачальнага варварства".

ВВС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».