Вы тут

У Віцебску з-за знойдзенай у жылым доме гранаты эвакуіравалі 16 чалавек


У Віцебску на тэхнічным паверсе жылога дома знайшлі гранату. Інцыдэнт адбыўся напярэдадні каля сямі вечара.


На тэхнічным паверсе дома № 23 па вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў рабочым жыллёва-камунальнай гаспадаркі была выяўленая граната "Ф-1" без запала, паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.

Супрацоўнікамі Першамайскага РАУС і МНС былі эвакуіраваны 16 жыхароў дома.

Граната была канфіскавана сапёрна-піратэхнічнай групай унутраных войскаў. Праводзіцца праверка.

sb.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?