Вы тут

У Белдзяржуніверсітэце стартуе новы сезон “Тэатральнага куфара”


У БДУ абвешчаны прыём заявак на ўдзел у XVI Міжнародным фестывалі студэнцкіх тэатраў “Тэатральны куфар —2019”.


Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў “Тэатральны куфар” праводзіцца штогод,  пачынаючы з 2004-га, з мэтай аб'яднання таленавітай і актыўнай моладзі з усяго свету. За гэты час яго ўдзельнікамі сталі студэнцкія тэатральныя калектывы больш чым з 45 краін. Ён з'яўляецца адзіным у Беларусі Міжнародным фестывалем студэнцкіх тэатраў і адным з самых вядомых ва Усходняй Еўропе.

Мінулы сезон юбілейнага “Тэатральнага куфара” сабраў больш за 250 артыстаў з 12 краін: Беларусі, Вялікабрытаніі, Грузіі, Ізраіля, Ірана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Сербіі, Узбекістана і Харватыі.

Прыём заявак будзе весціся да 1 сакавіка ўключна. Запоўніць анкету, тэхнічную карту, пагадненне, а таксама даведацца аб правілах фестывалю і ўмовах удзелу ў ім можна тут

У гэтым годзе спектаклі гледачы ўбачаць з 18 па 25 лістапада.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».