Вы тут

БЧ новым цягніком Мінск–Гродна за месяц перавезла амаль 9 тысяч пасажыраў


З 9 снежня 2018 года паміж Мінскам і Гродна ў штодзённых зносінах пачаў курсіраваць новы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес класа № 731/732. На дадзеным маршруце ён робіць тры прыпынкі: у Мастах, Лідзе і Маладзечне. Час цягніка ў дарозе складае чатыры гадзіны.


З 9 снежня 2018 па 9 студзеня 2019 у зносінах Мінск – Гродна -- Мінск ім перавезена амаль 9 тысяч пасажыраў, паведамілі ў прэс-службе магістралі.

Час адпраўлення цягніка са станцыі Гродна ў 6.39, прыбыццё на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 10.42. Час адпраўлення са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 15.30, прыбыццё на станцыю Гродна ў 19.38.

Са сталіцы ў Гродна пасажыраў перавозіць сучасны маторвагонны рухомы састаў - дызель-цягнік ДП3, у якім прадугледжана 145 месцаў для сядзення. Да паслуг пасажыраў прадастаўлены зручныя салоны, мяккія крэслы з індывідуальнымі рэгуліроўкамі становішча спінкі крэсла і падлакотнікаў. Сярод пераваг цягніка - устаноўленая ў кожным вагоне сістэма кандыцыянавання паветра; устройства цеплавых завес уваходных дзвярэй, якое перашкаджае паступленню халоднага паветра звонку і выхаду цёплага паветра з салонаў; паніжаную падлогу, які дазваляе хутка ажыццяўляць пасадку і высадку пасажыраў. Дзверы абсталяваны высоўнымі прыступкамі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прадукты для эфектыўнай энергіі: аксіяльны ветрагенератар, анодныя зазямляльнікі, керамзітапенабетон, паліўныя брыкеты

Прадукты для эфектыўнай энергіі: аксіяльны ветрагенератар, анодныя зазямляльнікі, керамзітапенабетон, паліўныя брыкеты

Пераможцы шостага конкурсу «Лідар энергаэфектыўнасці — 2020» сёлета ўдзельнічалі ў спаборніцтвах анлайн і гэтак жа атрымлівалі віншаванні. 

Культура

У Кіеве Уладзімір Караткевіч цудам выратаваўся ад аварыі і двойчы закахаўся

У Кіеве Уладзімір Караткевіч цудам выратаваўся ад аварыі і двойчы закахаўся

Горад, «дзе былі помнікі і прыгожыя будынкі, зялёныя бульвары і ціхія хаткі на ўскраінах, дзе быў нават універсітэт, а значыцца, існавала г

Грамадства

Прафесар Мiкалай Запрудскі: Вера ў дзiця — галоўны падарунак

Прафесар Мiкалай Запрудскі: Вера ў дзiця — галоўны падарунак

Для паспяховых школ характэрны клiмат высокiх чаканняў.