Вы тут

Чакаюцца няўстойлівыя ападкі і тэмпература на 2—4 градусы вышэй за норму


На працягу тыдня пераважны ўплыў на надвор'е ў краіне будуць аказваць атмасферныя франты. Чакаюцца няўстойлівыя ападкі і тэмпературны фон на 2—4 градусы вышэй за кліматычную норму, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень снег будзе суправаджацца парывістым ветрам і завеяй. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра — ад 1 да 7 градусаў ніжэй за нуль. У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег і мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы будзе ад мінус 4 да мінус 10 градусаў, па паўночным усходзе пры праясненнях тэмпература панізіцца да 13 марозу. Днём чакаецца 1—7 марозу, у паўднёва-заходніх раёнах — ад нуля да плюс 2 градусаў.

З чацвярга нас чакае чарговая порцыя зімовага цяпла. У гэты дзень умовы надвор'я на тэрыторыі краіны будуць вызначаць атмасферныя франты, за якімі пачне паступаць больш цёплая паветраная маса з Заходняй Еўропы. Чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, часам ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу, які пераходзіць у дождж. Ападкі месцамі будуць суправаджацца моцным парывістым ветрам. Тэмпература паветра ўначы будзе знаходзіцца ў межах ад нуля — мінус 2 градусаў па паўднёвым захадзе, да 10—12 марозу па паўночным усходзе. Днём будзе ад мінус 2 да 4 градусаў цяпла. У пятніцу чакаецца адліжнае надвор'е, аднак у выхадныя дні ападкаў стане менш і падмарозіць больш істотна.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: У студзені пакуль не так і марозна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?