Вы тут

Натарыусы ў 2019 годзе правядуць пяць акцый па бясплатным кансультаванні


Праўленне Беларускай натарыяльнай палаты ўстанавіла даты правядзення рэспубліканскіх акцый па бясплатным кансультаванні грамадзян і прадстаўнікоў бізнесу ў 2019 годзе, паведаміў БЕЛТА памочнік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты Артур Стрэх.


Такія мерапрыемствы традыцыйна прымеркаваны да дзяржаўных свят і іншых памятных дат краіны. Звярнуцца да натарыуса і атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні можна будзе 15 сакавіка (акцыя прымеркавана да Дня Канстытуцыі Беларусі), 4 мая (да святкавання Дня Перамогі), 2 ліпеня (да святкавання Дня Незалежнасці і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў). Бясплатныя кансультацыі таксама пройдуць 14 кастрычніка (акцыя прысвечана Дню маці ў Беларусі) і 29 лістапада (прымеркавана да Дня юрыста).

  • У час маючых адбыцца мерапрыемстваў спецыялісты дадуць бясплатныя кансультацыі па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, у тым ліку афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомай маёмасцісці, ажыццяўлення выканаўчых надпісаў.
  • Мерапрыемствы перш за ўсё накіраваны на забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэнне ўзроўню правасвядомасці, прававой культуры і дасведчанасці насельніцтва. Штогод у час такіх акцый натарыусы бясплатна кансультуюць амаль 15 тыс.
  • Поўны спіс натарыяльных кантор і бюро, а таксама час іх работы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты ў раздзеле "Знайсці натарыуса".

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.