Вы тут

Большасць амерыканцаў — супраць будаўніцтва сцяны на граніцы з Мексікай


Большая частка жыхароў ЗША выступае супраць будаўніцтва сцяны на граніцы з Мексікай, паведамляе CNN са спасылкай на даныя апытання, праведзенага ў студзені службай SSRS.


Згодна з апытаннем, 39 працэнтаў рэспандэнтаў падтрымліваюць план будаўніцтва сцяны, у той час як 56 працэнтаў выступаюць супраць. Пры гэтым 55 працэнтаў апытаных лічаць, што адказнасць за частковае прыпыненне работы ўрада ЗША ляжыць на прэзідэнце Дональдзе Трампе, 32 працэнты рэспандэнтаў лічаць, што віна ляжыць на дэмакратах.

Частковае прыпыненне работы амерыканскага ўрада пачалося 22 снежня 2018 года і ўжо стала самым доўгім у гісторыі краіны. Так званы шатдаўн стаў вынікам правалу перагавораў у кангрэсе паміж рэспубліканцамі і дэмакратамі па пытанні аб выдзяленні сродкаў на будаўніцтва сцяны на граніцы з Мексікай, на якім настойвае прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.