Вы тут

Мінпрыроды: рэкамендацыі па паводзінах пры сустрэчы з дзікімі жывёламі


Гэта работа праведзена Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з прадстаўнікамі Нацыянальнай акадэміі навук і грамадскасцю. Рэкамендацыі распрацаваны для насельніцтва.


Так, гаворка ідзе пра наступныя парады: “Памятка паводзін пры сустрэчы з дзікімі жывёламі”, “Як папярэдзіць псаванне маёмасці людзей дзікімі жывёламі”, “Асноўныя асаблівасці паводзінаў пры сустрэчы мядзведзя”, “Як паводзіць сябе пры сустрэчы з дзікай жывёлай”. 

Усе гэтыя рэкамендацыі можна спампаваць на афіцыйным сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Зараз Мінпрыроды сумесна з зацікаўленымі распрацоўвае праект нарматыўнага прававога акта, які б рэгуляваў пытанні ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў, іншых арганізацый пры знаходцы (выяўленні) дзікай жывёлы, якая можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю грамадзян або знаходзіцца ў бядотным становішчы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?