Вы тут

Складаем план пасеваў


Многія агародныя культуры вельмі патрабавальныя ў доглядзе і пасадцы, часта схільныя да хвароб або нападаў шкоднікаў, асабліва непрыемна, калі ўсе прыкладзеныя намаганні марныя з-за такой дробязі, як няправільна выбранае месца пасадкі. Каб пазбегнуць такой непрыемнасці, варта захоўваць севазварот. Кожны дасведчаны агароднік ведае, што пераважную большасць агародных культур можна высаджваць на ранейшае месца толькі праз некалькіх гадоў, паколькі вялікая верагоднасць развіцця хвароб расліны. Асобныя з іх не выносяць сваіх папярэднікаў, а іншыя, наадварот, лепш развіваюцца і пладаносяць, калі папярэдні «жыхар» пакінуў пасля сябе ўзбагачаную глебу. Пакуль не пачаліся гарачыя веснавыя дзянькі, можна заняцца планаваннем будучага агарода.


Баклажан. Пасля гэтай агародніны нельга саджаць расліны з сямейства паслёнавых: бульбу, памідоры, перац. Каларадскі жук, які зімуе ў глебе, сілкуецца лісцем усіх раслін гэтага сямейства.

Баклажан — добры папярэднік для морквы, буракоў, гарбуза і цыбулі.

Гарох — расліна, якая ўзбагачае глебу азотам і з'яўляецца добрым папярэднікам практычна для ўсіх відаў культур. Аднак непажадана высаджваць на яго месца фасолю. Сам гарох вяртаюць на папярэдняе месца не раней, чым праз 5 гадоў.

Капуста выцягвае з глебы шмат пажыўных рэчываў, акрамя таго, капусныя шкоднікі пакідаюць свае лічынкі на каранях расліны глыбока ў зямлі і з прыходам вясны паразітуюць на каранёвай сістэме такіх раслін як рэдзька, радыска і дайкон.

Капуста — добры папярэднік для агуркоў, бульбы і шпінату.

Цыбуля. Пасля рэпчатай цыбулі і парэю непажадана саджаць моркву і капусту.

На былой цыбульнай градцы добра высаджваць памідоры, агуркі, бабы, бульбу, рэпу і радыску.

Морква — дрэнны папярэднік для памідораў, пятрушкі і сельдэрэя.

Выдатна растуць на месцы гэтага караняплода цыбуля, часнок, агуркі, бульба, капуста, брокалі, кабачкі і буракі.

Агуркі. Як і з іншай агароднінай, што адносіцца да аднаго сямейства, пасля агуркоў не высаджваюць расліны з групы гарбузовых: кабачкі, патысоны, кавуны і дыні.

Агуркі — добрыя папярэднікі для бабоў, памідораў, кукурузы, бульбы, радыскі.

Радыска. На месцы радыскі будуць дрэнна расці і пладаносіць капуста і рэдзька, паколькі і яны адносяцца да сямейства крыжакветных, а таксама цыбуля і шпінат.

Услед за пасеянай ранняй вясной агароднінай можна высаджваць бульбу, памідоры, салату і кабачкі. Добра спалучаецца радыска ў сумесных пасадках з агуркамі, бульбай, суніцамі і вінаградам.

Буракі. Папярэдняе месца вырошчвання буракоў не падыходзіць такім агародным культурам, як морква, пятрушка, гарбуз і капуста.

На наступны год пасля буракоў можна высаджваць памідоры і кукурузу.

Гарбуз — дрэнны папярэднік для капусты і буракоў. Каб пазбегнуць хвароб раслін не пажадана на яго месцы саджаць культуры з роду гарбузовых.

На градках, дзе раслі гарбузы, вырошчваюць моркву, памідоры, кукурузу, бульбу і агуркі.

Каб палепшыць ураджайнасць агародных культур, важна выконваць севазварот і саджаць расліны па прынцыпе севазвароту. Напрыклад, услед за раслінай з невялікай каранёвай сістэмай высаджваюць культуры з больш развітымі каранямі, якія пранікаюць глыбока ў глебу.

Акрамя таго, на месцы позна прыбраных культур непажадана сеяць расліны, якія патрабуюць ранняй пасадкі. Калі ж агародная культура была схільная да хваробы, услед за ёй саджаюць расліны, устойлівыя да гэтага захворвання.

Аднак некаторыя віды агародніны можна высаджваць на ранейшае месца год за годам пры ўмове ўзбагачэння глебы арганічнымі або мінеральнымі ўгнаеннямі, каб пазбегнуць яе знясілення. Да такіх культур адносяцца бульба, памідоры, суніцы і фасоля.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Асноўная задача — захаваць біялагічную сям'ю

Асноўная задача — захаваць біялагічную сям'ю

«Звязда» звярнулася па каментарыі аб рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта № 18 да старшынь профільных камісій абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі.

Грамадства

Аповед жанчыны, якая здолела вярнуць дачку з сацыяльнага прытулку

Аповед жанчыны, якая здолела вярнуць дачку з сацыяльнага прытулку

Жанчыну, якая здолела не толькі вярнуць дзіця з прытулку, але і далей выхоўвае яго, знайсці аказалася не проста. 

Грамадства

Чаму зараз варта далей трымацца ад вадаёмаў?

Чаму зараз варта далей трымацца ад вадаёмаў?

Люты больш нагадвае пазачарговы вясновы месяц.

Грамадства

Якую літаратуру здаюць у букіністычныя крамы?

Якую літаратуру здаюць у букіністычныя крамы?

Калі звычайныя кнігарні працуюць па формуле «кніга — чалавек», то букіністычныя трымаюцца на прынцыпе «людзі — кнігі — людзі».